Старонка:Васількі (1914).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

выганяць, бо хлеў пры самай хаце! Але куды там! — Раве скаціна, аж на сьцену лезе, а с хлева ані руш! Тузаўся я, тузаўся — хоць вас нехай павыцягіваюць! — зароў я сам нема, ды кінуўся цягаць с хаты, што папала… Каб хоць жонка, ды дзеці дома былі: памаглі-б… А тут і бэлькі трэшчаць сталі… Згіньце, прападзіце вы ўсе разам! — як шалёны крыкнуў я, выскачыў с хаты, ды ізноў у хлеў. Аж тут пасярод яго ляжаць мае кароўкі: вочы вылупіла, языкі павыпірала!.. Як непрытомны выскачыў на двор, ды давай у адзін голас выць: Гвалт!! ратуйце! Гвалт!! ратуйце! Гвалт!!.. аж пакуль не ахрып, не асунуўся, не абамлеў…

„Як праз сон стаў я разбіраць, што тут парабілася, ды як успомніў, — аж валасы дыбам сталі! Гэта-ж я сам усяму вінават! сам! Гэтаж мае жаданьня споўніліся!.. Гэта тая чортава ласка! Ласка чортава!! „Дзевяць жаданьнёў, казаў — дзевяць!“ А колькі споўнілася? Стаў лічыць с пачатку: чорта прагнаў, гарэлкі ўзяў, перавёў куры, свіньню, авечэк, кароў, хату спаліў і жонку з дзяцьмі запрапасьціў, — значыць восем! Добрые жаданьня — німа чаго казаць! Скарыстаў! От, дурэнь, от, дурэнь! —