Старонка:Васількі (1914).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і асела, храпе, сапе, ды ваду усё цямкае… Я і за вушы, я і за хвост, а яна ўсё глыбей едзе… Бачу: адзін не дам рады; можэ, думаю, як дам ей спакой, сама як выбярэцца. — Чорт цябе бяры, тапіся! — крыкнуў, я і бягу да авечэк, па дарозе закруціў сукам над галавой, ды пусьціў ім у пшаніцу па курах: каб вас ястрэб гэтак дзёр, як вы маю пшанічку дзерыцё! — кажу і бягу далей. Авечкі, згледзіўшы мяне, ходу пад лес на дзірван! — Ну, і воўк вас зарэж! — закрычаў я, — там шкоды ня зробіце!.. Гляджу: як добрые патцёлкі, выскачылі два ваўкі, занялі авечкі і гоняць іх перад сабой у гушчар! —Ага — тю! Ага — тю! нарабіў я гвалту, а яны і не зважаюць: гоняць! Я назад — ляту, як мага́, да хаты па стрэльбу. Ажно бачу: на мяжы каля пшаніцы дзярэ ястрэб кур, толькі перья ў гару лецяць, а на балоціне свіньня ўжо і сапсьці перэстала, — толькі спіна відаць… Уляцеў я ў хату, схапіў с калка стрэльбу, ды ў ногі, а тут калі трэснуся аб вушак лбом! — толькі ў вушах зазьвінела. — Нехай цябе агонь! — застагнаў я і паляцеў авечэк бараніць. Дабегаю да лесу, — чую: трашчыць нешта. Аглянуўся: гвалт! хата гарыць! Кідаю стрэльбу аб зямлю, дзяру ва ўсе лапаткі кароў