Старонка:Васількі (1914).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нуж і праўда, што ўсякае жаданьне маё споўніцца? Дзевяць жаданьнёў! Праўда, два ўжо прапалі: чорта гэнаго с карчмы выгнаў і гарэлкі набраў; але ешчэ сем! Чагож думаю, зажадаць? Зямелькі-бы? бо хоць у вёсцэ і ёсць трэціна, дык што-ж гэта значыць? Валоку, дзьве, а то і ўсе пяць! Будынкі мураваные… Немаведама толькі, раздумляю, чы на кожны будынак пойдзе па аднаму жаданьню, чы адно — на ўсе?.. А коні, коні! якіх і ў пана німа — буду мець!.. Скацінку, сьвіней, зерна — а грошы, грошы!.. Гэтую самую пустош, чуў, прадае пан; от аткупіць-бы!.. Дай, думаю, прайдуся, пагляджу, як граніцу правясьці, дзе запусьціць, дзе ўздерці, бо ўжо калі карыстаць с чортавай ласкі, дык карыстаць!..

„Толькі гэта вышоў я, гляджу: куры ў пшаніцы, сьвіньня ў бульбе, авечкі найлепшы мурог дратуюць! От, думаю, бабскі дагляд! Узлаваўся, забыўся ўжо а сваіх думках, схапіў нейкі сук, ды ціханька ззаду падкраўшыся, хлясь свіньню па спіне (а свіньня вялізная — пудоў 12, ды на апарасеньні). Тая са страху не па сухапуцьці, а цераз трасучую балоціну сморг — ўцекаць! Але куды, там — гэтакая туша! Як віш