Старонка:Васількі (1914).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ну, хлопчэ, і конь-жэ быў: агонь, а ня конь! Вярнуўся; торг у торг — перэбіваю руку, на 75 рублёў. Дастаю грошы плаціць… — „Пачэкай, — кажэ прадавец, — конь ня мой, гаспадар прыйдзе — яму і заплаціш, а то гатоў не паверыць“. — Аж як раз надбегае той самы чорны… Ну, думаю, можэ агледзіўся — будзе беда! Тут ён да мяне: „Купіў майго коніка?“ — Купіў, кажу. — „Маладзец! але я не такі скупы, — кажэ, — як ты: ідзём у карчму на барыш, там і заплаціш“. — Пайшлі. Чаго мы там не пілі?! І гарэлку, і піва, і віно, — і за ўсё ён сам плаце. — „Ну, кажэ нарэшце, ўзяўшы за каня грошы, — годзе піць! Дзякую табе за кампанію і дзякую за коніка: заслугу, вялікаю заслугу будзеш мець…“ — Перад кім? — здзівіўшыся, пытаю. — „Перад чартом! — кажэ. — Прадаў ты каня за здароваго, а ён і дыхавічны, і выпіць кручок, другі можэ, — такіх мне і трэба! Удружыў ты мне! Так слухай—жэ: ласка за ласку: чаго толькі зажадаеш да дзевяці разоў, — помні — ня больш дзевяці, — скажы: зараз тое споўніцца…“ — Згінь ты, прападзі, нячыстая сіла! — крыкнуў я, — чаго ты да мяне прычапіўся?!. Зарагатала нешта… „Гэта раз!“ толькі пачуў я; гляджу — нікога німа!