Старонка:Васількі (1914).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

было знаку дыхавіцы, і павёў на кірмаш; там каню ўліў ешчэ кручкі са два гарэлкі, каб развейшы быў, і паставіў на рынак. Як слова сказаць, падбегае да майго каня нейкі чорны, худэрлявы, малады ешчэ хлопец, чыста ў крамнае адзеты. Палядзеў на каня. на мяне і пытае: „Колькі хочаш?“ — Пяцьдзесят, кажу (— а яму ўсей цаны 30!) „А шустры?“ — ізноў пытаецца. — Як вецер! — кажу. Ускочыў ён на каня, праехаўся (а конь, ведама, апьянеўшы — рвецца на ўсе бакі), пад’ехаў да мяне, ды ізноў: „Браку ніякога німа?“ — Які брак? — кажу, — німа! — „Можэ ўступіш хоць на барыш?“ пытае. — Не хачу, — кажу, — ні барыша, і ўступаць ня думаю! Так ён, не злазючы с каня, зараз шасць у кішэнь, дастаў грошы, адлічыў 50 рублёў, даў мне, зарагатаў, па кані сьцёбануў і прапаў…

„Стаю, як дурны, і сам сабе ня веру: за гэтакую падлу 50 рублёў! Варьят, думаю, нейкі — і пайшоў шукаць сабе каня. Прайшоў раз, другі рынак, бачу: стаіць чорны жарэбчык; падыйшоў, абгледзіў — аж вока рве: сыт, складзен, малады… — Можна папрабаваць?- пытаю. — „Чаму не, — кажэ прадавец, — толькі чы ўседзіш? — Э-э, дам рады, — думаю, і, ўскочыўшы на каня, пакаціў.