Старонка:Васількі (1914).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У цёплую, відную летнюю ночку паехалі мы аднаго разу с Прануком на начлег. Ніхто больш не прыехаў да нас, — спаць не было як класьціся, дык сталі то аб тым, то аб сім гутарыць.

— Дзядзенька, — пытаю, — што гэта пра цябе людзі выдумляюць?

— На тое людзі, — махнуўшы рукой, кажэ Пранук.

— Раскажы, дзядзенька! — стаў я прыставаць, — родненькі, я нікому не скажу! — ды ў адну руку цмок, у другую…

— Ну, добра ўжо, добра, — раздабрухаўшыся, кажэ стары. — Ідзі толькі коні перэвяжы.

Скокнуў я, агнём справіўся, прыбег, прысеў каля Пранука і аж трасуся с цікавасьці. А ён пачаў баяць:

„Быў я тады, як гэта зрабілася, за лясьніка і жыў на адзіноце каля Чорнай Лужы. Жэнаты ўжо быў і двое дзетак меў. Любіў сваю Агату так, як вы цяпер і не патрапіце; а дзетак? — прападаў за імі! Жылося нішто. Дабытак меў: і сьвінку, і авечкі, і каня, тры каровы…

„Надумалі мы з жонкай каня прагандляваць: ціхават быў, і дыхавіца прычапілася. Даў я такога-сякога зельля, каб не