Старонка:Васількі (1914).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сена разбітае на пожні засталося; хацеў усхапіцца — куды там! Ані павярнуся… На шчасьце Тодар увайшоў… Я да яго: братка, родненькі, скажы, што са мной? устаць не магу — памажы… там сена разбітае счарнее…

— Добра, добра, кажэ, от з’еш перш што я прынёс, ды выпій, тады а сене пагаманім…

.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .

Ледзь на пяты дзень, калі ўжо я мог сядзець на ложку, даведаўся а сене: звязьлі яго… тры тыдні таму назад, а я пралежаў чатыры тыдні без памяці ў гарачцэ…

Паненка? Паненку ў дзесяць дзён, як прыходзіла па мне — нябошчыку — пацеры гаварыць, адвязьлі… на магілкі!..

Бедная, бедная, мая ты панначка! Можэ там табе німа с кім і ў карты паіграць?..

Вечны табе пакой!!

А я — нябошчык — жыву, ды жыву…

С таго часу ўжо не Васільком сталі мяне клікаць, а жывым нябошчыком…