Старонка:Васількі (1914).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі так, то скажы, што я памёр! — са злосьці крыкнуў я.

Спацелы, зморэны, сярдзіты — бо шмат сена не ўхапілі і разбітае замокла — вярнуўся да дому і толькі стаў запісываць у кнізі работнікаў, як прыбегае Параска с крыкам: паненка ідзе тваё цела наведаць — Што брэшэш? вылупіўшы вочы, пытаю. — Даліпан ідзе! Гэны дурны Апанас сказу ей, што ты памёр і што мы ні наўгаварывалі — нікога ня слухае: ўсіх гоне ат сябе…

Што тут рабіць, думаю… злосць ешчэ горшая схапіла мяне: раз з гэтым скончыць!.. Выправіў Параску, высунуў серэд хаты тапчан, заслаў яго гунькай, палажыў падушку, і лёг выцягнуўшыся, а сам с-пад вока паглядаю, — што будзе.

Праўда: ўходзе паненка сама адна; глянула на мяне, ўздыхнула цяжка, на калены стала, перэжэгналася і давай пацяры гаварыць:

— За душачку змарлую… За душачку змарлую… — Забылася, відаць, як завуся, бо ўсё пра меж сябе шэпчэ: якжэ яго? якжэ яго?

А я с тапчана патсказываю: Васілёк… Не… не… не Васілёк, забыўшыся, што з нябошчыкам спор вядзе, кажэ паненка. Гэта