Старонка:Васількі (1914).pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і не лгарства, бо ніводзін сумленны сабака ані за грошы, ані без дай прычыны брэхаць ня будзе; гэта могуць пасьведчыць нашы гаспадары. Дык не маеце права нас зневажаць, раўнуючы да гэных паноў, а каторых пішэце.

„Бываюць, праўда, і паміж нас (але зусім мала!) гіцлі, каторые каб убіцца ў хату, дзе чуюць яду, і пажывіцца, пачынаюць бытцым шчыра брэхаць. Гаспадар, разумеецца, выгляне праз дзьверы: што за, неспакой? А той лодыр шусь яму пад ногі і ўжо каля стала хвастом круце! — Гэткі прайдоха шмат шэльмоўства робіць, бо пакуль суседніе сабакі добра яго не распазнаюць, дык не раз і іх падвядзе: пачаўшы брэхню, і другіе падыймаюць напрасную трывогу. Гэткі гад у нас, так як і ў вас, завецца провакатарам. Розніца толькі ў тым, што ў вас гэткаму пану кланяюцца, вітаюцца з ім і грошы плацяць; а наш брат, калі свайго гэткаго спаткае, дык і хвастом не кране, а ўсей заплаты ім, калі гаспадар палкай перэцягне…

„Бываюць ешчэ паміж нас так званые ляпайлы (але не брэхуны!). Ляпайлай завуць у нас прыдуркаватаго, або патсьлепаватаго сабаку, каторы прывык таптацца