Старонка:Васількі (1914).pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

толькі на адных і тых самых, змалку знаных яму сьцежках; дык калі такі бедак наткнецца на сваей дарожцы на які-колечы ражончык, ці што якое (мала хто можэ кінуць што туды?), — вось, ён, спалохаўшыся, і атскочэ ў зад, дый, не разнюхаўшы добра, ў чым справа, пачынае ляпаць ды ляпаць — дзень і ноч.

„Але з ляпайламі, а ешчэ менш с провакатарамі мы, сабакі — брэхуны, нічога супольнаго не маем“.

Лыска — Міхалкі Канцавога, з вёскі Граек;

Разбой — Тадора Серэдняка, з вёскі Булькаў;

Жук — Сьцепана Крывога, з вёскі Засільля, і другіе.

Па іх прозьбе ліст напісаў і за неграматных распісаўся

Ядвігін Ш.