Старонка:Васількі (1914).pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пратэст.

(Аткрыты ліст у Рэдакцію „Н. Н.“).


Мы, ніжэйпадпісаўшыеся, аддыхаючы, ці-то грэючыся пасьля цяжкай і сумленнай працы пад лавай, або сталом у хаці, не раз чуем, як нашы гаспадары чытаюць пісаную ў іх мові газэту „Нашу Ніву“, ў каторай часта успамінаецца слова „брэхня“. Брэхнёй, як мы заўважылі, называець „Наша Ніва“ выдумкі і лгарствы, якіе прыдумываюць нейкіе там нанятые за грошы людзі. Проціў гэтаго мы пратэстуем.

„А пратэстуем вось чаму. Што іншаго — выдумка і лгарства, што іншаго — брэхня. Брэшэм толькі мы, сабакі. Дык ведайце, што наша брэхня — ня выдумка