Старонка:Васількі (1914).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вячэру клікне да сябе: сядзем, гаворым, раемся, а на астатак патчас доўгіх зімовых вечароў і ў карты — ў дурня паіграем. Любіла паненка гэтаго дурня і не раз сьмеху мелі з яго — аж бакі ўрывалі.

Былі дзьве дзяўчыны пры пакоях: Параска і Тэкля. Сядзем мы ў дурня гуляць с паненкай, а яна клічэ гэтых дзеўчат і кажэ: ну Васілёк, калі ты прайграеш — то будзе дурэнь Тэклі, калі я — Параскі. Пачынаем гуляць, а дзеўчата, вылупіўшы вочы, пілнуюць, каторая дурня возьме. Прайграю я — ну, кажу, Тэкля, узяла ты вялікаго дурня! прайграе паненка — ну, кажэ, Парасачка, ты дурэнь!.. Перш ціха, пасьля лічаць, каторая больш набрала дурнёў; а пасьля ўжо і сварка ў іх (а мы аж кісьнем са сьмеху), потым бачым і сьлёзы, і давай яны нас прасіць каб іграць кінулі, бо надта шмат дурнёў набраліся!

Вось гэтак жылі мы… Меж працы і клапотаў мелі часам і сьмеху і жартаў трохі. Толькі гэта аднаго дня пад вечэр прылетае, як шалёная, да мяне Тэкля ды як загалосе: па дохтара! па дохтара! Паненка памірае!!.

Як я даставіў гэтага доктара — ня помню… Шмат я іх пасьля гэтаго перэцягаў,