Старонка:Васількі (1914).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

га Тадора, — ён не здрадзе; глядзі на ўсё і пілнуй, як стары сабака будкі! Не паслухаеш бацькаўскаго слова —вярнуся, — не пагляджу на твой мох пад носам, — дзьве скуры спушчу… не вярнуся — с таго сьвета пракляну!..

Бацька, сказаўшы гэта, глыбока ўздыхнуў, бытцым пасьля цяжкай работы; сьлёзы заблішчалі ў яго вачах; ён адвярнуўся ад мяне.

— Будзь здароў, сынку, шапнуў ужо на парозе. — Нехай Пан Езус мае над табой апеку. Сказаў і вышоў с хаты.

Я так спужаўся, што забыўся і языка: стаю, трасуся, нейкі жаль сьціснуў сэрцэ, а сьлёзы так і патплываюць да вачэй…

С таго часу ня відзеў болі я бацькі свайго: прышлі весьці, што недзе галаву злажыў сваю разам с панам і маладым панічом. Змітрок так сама прапаў без весьці. Я і Тадор так і асталіся жыць у дварэ пры паненцэ.

Шлі гады за гадамі… Ўжо і ў паненчыных валасах заблішчало серабро. Дзьля мяне — жыцьцё было добрае: ўся гаспадарка была на маіх руках і добра ручыла; пэнсію браў добраю; яды — па ушы і пашанаваньне меў. Не раз, бывала, паненка на гарбату, на