Старонка:Васількі (1914).pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сэкрэтар да Султана і, пакаціўшыся яму ў ногі кажэ:

— О, сонцэ маіх вачэй! За такую вялікую ласку жыцьцё я свае гатоў аддаць, але не я заслужыў яе, бо лекарства даў мне старшы мой лёкай.

— Добра, — атказаў Султан, — свае грошы вазьмі і карыстай з маей ласкі, а касіру майму прыкажы даць лёкаю твайму 10 тысяч рублёў.

У скорасьці ізноў убегае сэкрэтар да Султана і кажэ:

— Лёкай мой прызнаўся, што зельле гэнае даў яму кухар.

— Даць і кухару, — кажэ Султан, — наградных тысячу рублёў.

Кухар, атрымаўшы грошы, пабег да міністра, кінуўся яму ў ногі і, як на споведзі, прызнаўся, што лекарства ня ён зрабіў, а даў яму крамнік, дзе ён усё купляе.

Пачуўшы гэта ад міністра Султан перэслаў крамніку сто рублёў.

Да сьлёз разжалены ад такой ласкі крамнік пабег у Султанавы палац і шчыра выказаў, што лекарства гэнае даў яму знаёмы шавец, каторы прыходзіць да яго крамкі купляць цыбулю і хлеб Зрабілі да-