Старонка:Васількі (1914).pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

першы міністэр вылечыў Султана, бо каму-ж і быць найразумнейшым, калі ня першаму міністру?

Султан, клікнуўшы да сябе збаўцы свайго ад сьмерці, міласціва кіўнуў яму галавой і кажэ:

— За тое, што выратаваў ты мяне ад сьмерці, даю табе маёнтак на поўмільёна рублёў.

— О, цар-цароў! Ласка твая вялікая — атказаў першы міністэр, — але не я заслужыў яе, бо лекарства гэтае даў мне мой памошнік!

— Памошнік? — здзівіўшыся пытае Султан. — Клікні-ж яго да мяне. Але як ты падаў мне лекарства, так і назначэная награда нехай будзе пры табе.

Прыйшоў міністроў памошнік і, сагнуўшы калені, кажэ:

— О, пане мой! Заслуга не мая: зельле даў мне мой секрэтар.

— Калі даў гэткаго добраго зельля твой сэкрэтар, то твая вялікая заслуга што ўмееш падбіраць сабе такіх разумных людзей, т за гэта даю табе сто тысяч рублёў, а сэкрэтару выдай 50 тысяч наградных.

За колькі гадзін убегае шчасьлівы