Старонка:Васількі (1914).pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нагамі, жонка. Зара мне кажы! Ты хіба нешта пра мяне са што абы ў хату, дык сьмяешся. Ну?!“ — „Сьмерці маей ты, кабета, хочэш, ці што? — атказывае мужык. Гаварыў я табе, што калі прызнаюся перэд табой, чаго я сьмяюся, дык у той час паміраць мне прыйдзецца“.

На другі дзень прыходзіць гаспадар у хлеў, ажно бык ужо стаіць, ды скоса ўсё пагледае на яго рукі, ці не прынёс нажа с сабой; але гаспадар — нічога; атчыніўшы хлеў, выпусьціў вала да вады, і сам за ім ідзе. Рабы, каб паказацца перэд гаспадаром, што ён саўсім ужо здароў, паставіўшы хвост да гары, як дуду, давай выбрыківаць, як мага́, заднімі нагамі, а сам з боку пагледае, ці добра бачыць гэтые штукі яго гаспадар. Але мужык напаіўшы вала, загнаў яго у хлеў, вярнуўся ў хату, дый сьмяецца сабе. Як угледзіла ізноў яго сьмех гаспадыня, калі ўз’елася яна, калі не пачне яго лаяць: „здохні ты, кажэ, лепей, а скажы прычыну твайго сьмеху! Вытрываць больш не магу!“ Зазлаваў і мужык: „ну, кажэ, калі табе ня шкода мяне, хай ты прападам пропадзі! Даставай с кубла сьмеротную адзежыну, — скажу ўжо