Старонка:Васількі (1914).pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

табе ўсю праўду, хоць сам памру!“ Кінулася з радасьці жонка да кубла, выцягнула сьмеротную адзежыну, а сама ажно устаяць на мейсцы с цікаўнасьці ня можэ. Гаспадар, уздыхнуўшы, стаў памалу рыхтавацца на сьмерць. Скінуўшы апратку, памыўся, надзеў сьмеротную кашулю… толькі чуе гэта ён, як сабака, што лежаў пад сталом, пачаў плакаць і кажэ да пеўня, каторы хадыром хадзіў па хаце каля перэпялёсьценькіх курыць: „ах, певень, певень! Як табе ня сорам? Гаспадар уміраць рыхтуецца; а табе вунь што у галаве!“ А певень, пад’ехаўшы на адным крыле, калі зараве: „дурны гаспада-а-ар! Я маю дзевяць жонак, дый ліха мяне не бярэ, а ён праз адну памірае!“ Пачуўшы гэту гутарку пеўня, сьціснулася сперша з жалю сэрцэ гаспадара, а пасьля такая патпала злосьць на жонку, што доўга не чэкаўшы, схапіў ён пугу, ды калі стаў сьцебаць сваю гаспадыню пугаўём, што тая з болю ажно занямела…

І спужаўся, і шкада зрабілася мужыку жонкі сваей, усьцягнуў ён яе на ложка, накрыў, а сам пабег па зельле да баб. Назаўтра, каб баржджэй жонка моцы на-