Старонка:Васількі (1914).pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„чаго шчырышся? мо з мяне чаго? Кажы праўду!“ Мужык і кажэ: „не магу я табе праўды сказаць, чаго сьмяюся, бо тагды сьмерць мая прышла-б па мяне“. На другі дзень ідуць гаспадар с гаспадыняй быка даведацца: ляжыць Рабы, хоць сена і авёс дачыста спытлеваў, толькі на другі бок перэвярнуўся. Гаспадар і кажэ да жонкі. німа рады: „зарэжэм быка, бо страта будзе вялікая, а так, то хоць што колечы выручым“. — Пачэкай да заўтраго, кажэ жонка, калі не паправіцца — рэж“. Выйшлі яны с хлева, жонка пайшла у хату, а мужык стаў пад варотамі слухаць, якая будзе нарада паміж яго жывёлай. Ажно бык і кажэ аслу: „дрэнную ты, асёл, раду мне прыдумаў; што-ж мне без пары пад нажом гінуць? Цяпер парадзь, братка, як з бяды выкруціцца?“ — Думаў, думаў асёл — нічога“. — Німа, кажэ ён, іншае рады: папраўляйся, бык! Глядзі, каб заўтра ты быў ужо здароў, бо гэтые жарты дрэнна могуць скончыцца: с цябе скуру злупяць, а мяне ў хамут на тваё мейсцэ ўшчэмяць!"

Чуўшы гэта, прыйшоў мужык у хату, дый сьмяецца: „заўтра наш Рабы здароў ужо будзе!“ — „А ты скуль ведаеш? Чаго вышчырыўся? Кажы! — крычыць, тупаючы