Старонка:Васількі (1914).pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ганае маё жыцьцё, братка асёл, пашанасьці і ўвагі ніякай немаю ад свайго гаспадара: араць — ты, Рабы, ідзі вады прыцягнуць — запрагай Рабога; дроў прывезьці — зноў Рабы у атвеці. Ўсё як Рабы, дык Рабы: каму пугай па баку? — Рабому; каму яда — салома? — Рабому. А вось ты, асёл, стаіш, нічога ня робіш, а сена ды авёс толькі глуміш!“ Разжаліўся асёл над доляй Рабога; стаў ківаць ён сваей вялікай галавой, каб прыдумаць якую раду для вала. З вялікай натугі свайго аслячаго розуму застрыг доўгімі вушамі дый, апусьціўшы ісподнюю лупу, зашэптаў: „ты, вол, захворэй, дык гаспадар і да работы цябе ня возьме, і карміць лепш пачне“.

Пачуўшы гэта, гаспадар вярнуўся ў хату, ды сьмяецца сабе. „Чаго сьмяешся?“ — пытае жонка. — „От, так сабе сьмяюся“, — атказаў мужык.

Назаўтрае, даў Бог дзень, пайшоў гаспадар у хлеў. Глядзіць: вол, аткінуўшы хвост і галаву ляжыць на баку, дый пагледае с-пад вока на гаспадара, што будзе? Гаспадар, бытцам нічога няведаючы аб хітрыках Рабога, закінуў яму сена, ўсыпаў аўса і, прыйшоўшы ў хату, сьмяецца. Жонка ізноў давай прыставаць да яго: