Старонка:Васількі (1914).pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што сказау певень.

(Казка).


Жыў-быў на сьвеці такі чэлавек, каторы разумеў усю гутарку ці то скаціны — зьвер’я, ці птушак Божых; ці як лес шуміць, ці трава шапаціць. Толькі нельга яму было прызнацца да гэтаго: скажа каму, — самому паміраць трэба. Меў гэты чэлавек жонку, і жылі яны паміж сабой складна. Гаспадарку мелі не вялікую: асла і быка. Асёл стаяў у хлеві і авёс жраў, на быку гаспадар вазіў дровы і карміў яго саломай.

Вось, аднаго разу прывёз гаспадар гальля з лесу, атпрог вала і пусьціў у хлеў; не пасьпеў ешчэ і варот прычыніць, — чуе, стаў вол жаліцца аслу: „па-