Старонка:Васількі (1914).pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Сесьці — села-б, атказывае перэпялёсьцінькая, але часу шкада (надто ўжо дасужая была!): маладая ешчэ я, сіл хапае, ешчэ з адну такую кучку нанесла-б. Пад восень прыдаліся-б. Хоць-то праўда, ночы доўгіе, халаднаватые, моладзь выходзе ня геглая, але выкачала-б неяк; усё-ж ткі с сваімі лепш зімаваць, як с чужымі; а тут за матэр’ялам на лушпіны трэба, далёка лётаць: за ток на жвіровую гару; за млын — да вапеннай печы. Папрасіла-б зязюлястую сесьці — нянька хоць куды, — але тая сваімі занялася, а на іншых здацца — маладые ешчэ, нездары, вецер ў галаве, гатовы недаседзіць, — боязна“.

— „Дык як бу-у-дзе?“ на ўвесь садок, дзе рос побач з іншымі кветкамі шупшыннік, закрычаў Дзярыгорла.

„Ціха! перэпыніла яго Сакатушка, не крычы: пачуе гаспадыня, — ўвесь скарб наш забярэ; прагавітая нябось: за кавалак медзі гатова ўсю нашу надзею зніштожыць! Паслухай лепш маей рады, Дзярыгорлачка, — ласючыся, стала умаўляць Сакатушка, — што маеш цягацца за бараду з гэным суседнім чорным Кукарэкам — было-б ешчэ за каго, а то самые сьмяцюшкі,