Старонка:Васількі (1914).pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

недаросткі, — сядзь сам, а я займуся сваей работай. Толькі глядзі: пакуль не вярнуся падмяніць, з гнезда не злазь, бо прыкрыць не патрапіш і ўвесь наш заход прападзе марна. Яды мо неяк прыймчу, дый седзючы нямнога яе і трэба“.

Неўсмак прыйшоўся гэты праект Дзярыгорлу, але чаго ня зробіш для радні. Праціснуўся, бедак, праз калючае гальлё шупшынніка і, насупіўшыся, с павагай разсеўся на гнязьдзе. Сакатушка, ўвокал, агледзіўшы, паправіла сухіе лісточкі каля гнезда, абаткнула яго сіўчыкам і, пакруціўшы галоўкай, памчалася на суседніе гароды.

Першы дзень скора праляцеў Дзярыгорлі; на другі — с самай раніцы млосна рабілося, але неяк дацягнуў да канца; надыйшоў і трэйці дзень, Дзярыгорла маніўся ўжо злазіць, пашукаць яды, але нешта аслабеў зусім — ногі памлелі і ня выпрастаць, дый, праўду кажучы, баяўся папсаваць справу, і хоць грэбень абвіс, барада пабялела, — астаўся ткі сядзець…

Пад канец другога тыдня, дзеці, збіраючы кветкі ў садочку, дагледзілі ў шупшынніку Дзярыгорлу і выцягнулі адубеўшаго за ногі.