Старонка:Васількі (1914).pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сакатушка.


Складна жылі перэпялёсьцінькая Сакатушка с сваім, як агонь, чырвоным пеўнем — Дзярыгорлам. Складна жылі, а з гэткаго складнаго жыцьця — так ужо вядзецца — адзін крок да клопату.

Вось, аднэй неяк імглістай раніцы падгледзіў Дзярыгорла, што ў шупшынніку каля каменя яго перэпялёсьцінькая прызапасіла кучэчку яечак. Колькі там было гэтых яечак, — хто іх ведае, але кучка ладная і ўсе адно ў адно: жоўтаваценькіе, с тупаватымі пяткамі. Дзярыгорла і кажэ Сакатушцы: „пара было-б заняцца імі: сесьці, дый пагрэць, мо што выйдзе…“ —