Старонка:Васількі (1914).pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

земскаго фізі?! Дый тыц ей кулак пад нос… Праўда збялела яна, як палатно, аж губы задрыжэлі, але ўдарыць — не ўдарыла. Я і давай ей тыкаць раз-по-раз. Падбег Сымонка бараніць, — я і яму тыц, умешаліся кумы — наце і вам! Папрабуйце, кажу, зневажыць земскаго фігу! Кумы драпанулі, разбрэхалі па вёсцы, — пачаў збірацца народ і с пашанасцью агледаць важные фігі, я і іх пачаставала. Іншы зарагатаў, іншы абідзіўся, але крануць не пасьмелі!

Толькі, мае вы кветачкі, ня доўга я цешылася: частуючы як мага́ суседзеў, зачапілася, каб яго агонь, за тапчан, — грымнула, і фігі раскруціліся!

С таго часу ня лезу я ў вочы маладым, але і нявестка баіцца мяне, як агня, — каб ізноў не пайшла да земскаго, мае вы ягадкі, па фігі.