Старонка:Васількі (1914).pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пальцы, думала, што ўжо хіба паломе іх, але сагнуў неяк такі ў кулак і пытае:

— „Што гэта?“

Калі гляну: ягадкі мае, фіга! ды і то не адна, а дзьве вялізарные фігі с аднаго кулака злажыў, даліпан, фігі. Я і кажу: — „фігі, панок, мая ты кветачка“.

— „Ну от і добра, кажэ! Нясі-ж ты гэтые фігі да дому і падаткні нявестцы пад нос: скажы, што земскі прыслаў. Нехай пасьмее ўдарыць па фігах земескаго?! Але помні сабе, што толькі па гэтых фігах калі ўдарэ, то падавай ў суд, а як раскруціш пальцы, ды сама зложыш, то нехай сабе ізноў таўчэ табе пальцы, — я бараніць ня буду“.

Пашла я. Іду, пагледаю усё на рукі; як гляну на фігі земскаго, гэткаго-то пана, аж уцеха, мае вы ягадкі, бярэ. Праўда, с пачатку балелі пальцы гэтак пакручэнымі нясьці і нявыгода вялікая, але апасьля скрэплі яны і кулак неяк такі данесла да хаты. Уходжу, — бачу: нявестка каля печы круціцца, Сымонка хамут абшывае, дзьве кумы седзяць — гукаюць. Я барджєй да нявесткі: так і так кажу, земскі табе, мая ты ягадка, гасцінец прыслаў — фічкі са дзьве! Папрабуй-жэ ўдарыць па