Старонка:Васількі (1914).pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яна, то якраз урэжэ. Як пайшлі гэтак мы частавацца, мае вы ягадкі, фігамі, дык аж пакуль не вярнуўся Сымонка і не расцягнуў нас. С таго часу, мае вы ягадкі, амаль ня кожны дзень пашлі фігі, аж рукі сабе паадбівалі: то за яду, то за печ, то за промешку, — дый мала за што — ведама, — жыўшы ў аднэй хаці.

Не змагла сцярпець я гэтай паняверкі, дай, думаю, схаджу да земскаго — пажалюся… Праўда, ісьці прыйшлося далёка — вёрст 18, але неяк зацягнулася і ўсё, як мае быць, расказала, яму.

— „Ну, кажэ, выслухаўшы мяне земскі, во што я табе скажу: па судох цягацца табе німа чаго, дый грошы трэба, а я і так раду дам: ня лезь да печы, а лепш на печ, сядзі ды прадзі і не перэшкаджай працаваць маладым; з гутаркі тваей бачу, што яны табе старой хлеба не пашкадуюць“. — „Добра, кажу, паночку, мая ягадка, хай і так будзе, але толькі якжэ будзе с гэтымі фігамі: я па яе не пападу: баба вёрткая, — а яна мае фігі таўчэ ды таўчэ?“ — „Добра, — падумаўшы кажэ земскі, — і на гэта дам раду: давай руку!“

Ўзяў гэта ён маю правую руку, мае вы кветачкі, круціў, круціў мае кастлявые