Старонка:Васількі (1914).pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

раз яна, — Агата значыцца, мае вы ягадкі, тыц у печ — скварку выцягне, стравы чабохне у міску — „на, кажэ, мамка, з’еш крыху, старая ты, можэ млосна зрабіцца… а я паляту с спарышамі к Сымону на поле“. — Што-ж ты, кажу, нявестачка, каб цябе трасца, мая ты ягадка, такая уважная на маю старасць, а там Сымонка спрацаваны, галодны, як воўк, чэкае — абыйдуся без тваей ласкі, — ды бразь ей міску пад нос!.. Праўда першые дні, бывала, нічога не аткажэ і пабяжыць; але іншым разам здарылася ізноў прыпазніцца Сымону на полі… Наліўшы спарышы і не глядзючы не чэкаючы ўжо на мяне, паляціць… Чэкаю я, — чэкаю, мае вы ягадкі, аж злосць ўжо мяне добра забірае, і як толькі на парозе пакажэцца нявестка, ну і дам ей тады дыхту! Бо якжэ, мае вы ягадкі, кінуць галодную старую матку, а самой ляцець з ядой перш да мужа; мо там і стравы сама нацурболіцца, а ты хоць зубы на паліцу кладзі. Ну і тыцнула я ей раз фігу пад нос адну, аднюсенькую, а яна, мае вы ягадкі, мах па фізе; і то жалься Божэ, якая там была фіга. Я ей тады другую, трэцьцю, аж і яна мне тыц пад нос фігу ды якую?! Махнула я па фізі дый не папала, а што махне