Старонка:Варта (1918).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сила цягацення беларускіх зямель да Балтыцкаго мора, як да вольнага выхаду на увесь сьвет, прымусіла нас гуртавацца, як каля дзяржаўнаго ядра, каля літоўскаго племя, залёгшаго на дарогах нашых да мора. І хаця ў часе нашага супольнаго з літвінамі дзяржаўнага жыцьця ў межах Вялікага Князьства Літоўскага мы бачым расьцьвет нашае нацыанальнае культуры, хаця наше мова была мовай гасударственай ва усей Літве, хаця мы далі літвінам нашы нормы права і асновы грамадзянскага быту, — аднак, прындып абароны рознаплямённай дзяуржавы стаяў у нас вышэй прынцыпу нацыанальнага, і гэта было прычынай таго, што, зьліўшыся з польской дзяржаўнасьцю, мы не здалелі даць адпору польскаму нацыанальнаму націску, і, разам з утратай асобнасьці гасударственай, утрацілі ў вышэйшых станах сваю нацыанальнасьць. Праўда, гэта сталося не без барацьбы, — толькі і барацьба за нашу нацыанальную самабытнасьць вялася под штандарам не нацыанальным, а рэлігійным. Дарэмна паадзінокія людзі — патрыоты (як Васіль Цяпінскі і інш) паднімалі свой голас с прызывам да вышэйшых станоў дзяржацца сваей нацыанальнасьці і свайго языка: як раней прынцып дзяржаўнасьці, так пасьля рэлігія засланілі сабой аснову нашага быту — прынцып нацыанальны.

Доўгая польская, а пасьля маскаўская няволя не давалі магчымасьці беларусам збудзіцца нацыанальна, бо ўсе нашы творчыя культурныя сілы забіралі полякі і маскалі. Аднак, магутны парыў да волі, які дзевятнаццаты век абярнуў у век адраженьня нацыанальнасьцей, дайшоў урэшці і да нас. І вось ужо у першай палове XIX ст. мы бачым спробы падняць беларускі рух. Але першыя спробы былі зроблены не на грунце чыста нацыанальным, а на грунце так — званым, «краёвым»: пад той час ідэя краю, населенага неколькімі нацыанальнасьцямі, стаяла напераді ўсяго, і тыя, хтобраўся будзіць беларусаў, былі нацыанальна далёкімі ад іх. Вось, чаму ажно да канца XIX сталецьця спробы нацыанальнаго адраджэньня беларусаў канчаліся звычайна нічым, і толькі век дваццаты, калі ўрэшці зварухнуліся мільённыя массы беларускага «простага» народу, калі гэтыя «простыя» людзі урэшці пранікліся нацыанальнай сьвядомасьцю, — даў сапраўдны пачатак беларускага адраджэньня.

Пад нацыанальным штандарам адгэтуль ішла ўся беларуская культурная і грамадзкая работа, на грунце яе вырасла вялікая ідэя будавання нацыанальнай дзяржавы, каторай было сужана ў рэзультаце сусьветнай ваны быць праведзенай у жыцьцё: на нашых вачах Беларусь сталася незалежнай дзяржавай. І у тым, што гасударственае творства беларусаў абапёртана на нацыанальнай аснове, запаведзь яснае будучыны нашага народу.

Нікому ня тайна, што доўгі сьцяг новаўтвораных гасударственых арганізмоў свой быт атрымаў толькі дзякуючы таму, што дужэйшым за іх палітычным сілам было карысна іх істнованьне. Мо шмат каму прыкра аб гэтым гаварыць, мо‘ гэта балюча для тых народаў, като-