Старонка:Варта (1918).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

разваліны і камні. Спатыкаюцца тамака, хоць вельмі рэдка, на гэтым мейсцы, вялізарныя яшчаркі, падобныя з выгляду да кракадзілаў. У 1885 гаду татарскія дзеці пабачылі гэткую яшчарку, аб чым даведаўшыся старшыя забілі яе. Цікавая гэтая яшчарка даўжыні 1½ стапы была захована у спірце праз тагочаснаго дырэктара менскай рэальнай школы пана І. Самойло.

Разбіраючы склад слова «Неміга» мы павінны прыйсьці да пераканання, што яно не славянскаго корня. Аўторы гістарычнаго нарыса Беларусі у зборніку «Россія» (пад рэд. В. Семенова) кажуць: «Факт фінскіх сяліб у нікаторых мейсцох Беларусі даказываецца гэтым, што названьня рэкаў, вазёраў паясняюць з фінскае мовы з суфіксамі ва, Ма, га, ра, са, ша, за». Такім чынам рэка Неміга атрымала сваю назву яшчэ у глыбокай старажытнасьці, калі у ваколіцах Менска знаходзіліся фінскія сялібы. У гэтым можна бачыць новыя даказы у карысьць вялікаго размера Немігі у старажытнасьці: дробныя і незначныя рэкі звычайна аставаліся калісьці без назваў.

Ня гледзячы на сучасны мізэрны выгляд Немігі, слава яе астанецца; на ёй калісьці нашыя прэдкі «снапы стлалі галавамі, малацілі цэпамі харалужнымі, на таку жывот клалі, веялі душу ад цела»; гэтая Неміга аб каторай песьняр „Слова аб палку Ігорэвым» пішэ, што крывавые берагі яе «не бологом бяхуть посѣяни, посѣяни костьми руснацкихъ сыновъ» астанецца у памяці і не перастане цікавіць і будучыя пакалення нашаго народу.

Раман Суніца.
М. МЕНСК.

Дзержаунае будоуніцтво.

Аб дзяржаўным будоўніцтве.

Стацця Антона Новіны.

Як для кожнаго народу, так і для нас, гісторыя — гэта жывая кніга жыцьця. Яна дае нам магчымасьць пазнаць агульны кірунак разьвіцьця нашаго народу, а разам з тым выкрывае прычыны нашаго пазьнейшаго ўпадку — ажно да апошніх часоў уваскрашэньня. А навука мінуўшчыны асабліва патрэбна нам цяпер, калі мы адбудоўваем нашу дзяржаўнасьць.

Угледаючыся у Эпоху тварэньня нашай старой дзяржаўнасьці, мы зусім не знаходзім у ім таго прынцыпу, які ляжыць звычайна ў аснове дзяржаунасьці другіх народаў: прынцыпу нацыанальнага. Магутная