Старонка:Варта (1918).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рыя аказаліся забаўкай у чужацкіх руках, — а усё-ж такі гэта — факт. Вось-жа, калі самыя народзiны гэтых дзяржаў аснованы на чужой волi, дык і далейшы іх быт можа быць залежным ад тэй-жа волі а пры ненамысных палітычных варунках яны проста могуць загінуць. Ясна, што і прызнаньне і умацаваньне назалежнага дзяржаўнага быту Беларусі так сама залежны ад агульных палітычных варункаў. Вось-жа, каб пры зьмене гэных варункаў на нашу некарысьць не пагібла і наша дзяржава, мы павінны у аснову яе палажыць нешта такое, што будзе трываць вечна, што не залежыць ад тых ці іншых наплываў. A гэта і ёсьць аснова нацыанальная, каторая не разваліцца датуль, дакуль жыць будзе беларускі народ.

Будаваць незалежную Беларусь павінны самі беларусы — і то беларусы нацыональна сьвядомыя, беларусы, каторыя не на словах толькі, а на жывым дзеле — усім сваім жыцьцём, кожным сваім крокам умацоўваюць беларушчыну. Мы павінны цяпер больш, чым калі, сьцерагчыся, так-званых, «тоже бѣларусовъ», каторыя, называючы сябе беларусамі, маюць у душы толькі пагарду да свае мовы, да сваіх братоў сярмяжных, да усяго роднага, беларускага. Благі той будаўнічы, каторы закладае фундаменты вялізарнага гмаху з нягоднага матэріялу: яго будыніна ня будзе мець моцы і хутка разваліцца. Вось-жа, каб будоўля незалежнай Беларусі не развалілася, каб пры найгоршых для нас варунках мы асталіся самі сабой, трэба у аснову нашага дзяржаўнага будоуніцтва палажыць чыстую беларускую нацыанальную ідэю.

Антон Новіна.
м. Вільня.

Примчаніе. Публицистъ Антонъ Новина принадлежитьъ къ числу пінеровъ бѣлорусскаго національнаго возрожденія, связавшихъ съ національными досяганіями борьбу за политическую свободу. При его непос едственномъ участіи въ періодъ 1905—1915 годовъ въ Вильнѣ издавались первыя бѣлорусскія газеты, какъ «Наша Доля», «Наша Ніва» и др., а нынѣ его имя связываютъ съ популярнѣйшей въ бѣлорусскихъ кругахъ газетой «Гоман» («Homan»), выходящей въ двухъ изданіяхъ также въ Вильнѣ (съ 1916 года) со времени оккупаціи столицы Бѣлоруссіи арміями генерала-фельдмаршала фон-Эйхгорна.

Трактуемый Антономъ Новиной вопросъ мы ставимъ во главу угла всей нашей политики, всей нашей общественной и культурно-просвѣтительной работы.

Считаемъ однако необходимымъ замѣтить, что оборона національнаго вопроса должна итти всѣми путями, по которым только можно достигнуть цѣли. Вотъ почему, стойко защищая въ нашемъ бѣлорусскомъ государственномъ строительствѣ національный вопросъ, какъ базу нашего существования, мы, опубликовывая нѣкоторые матеріалы или печатая статьи и не на бѣлорусскомъ языкѣ, считаемъ это вполнѣ отвѣчающимъ нашимъ задачамъ.

Какъ Мессіи, ждемъ того дня, когда въ этомъ минуетъ всякая надобность.

Редакція