Старонка:Варта (1918).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нѣ и скочи къ граду Кыеву дотчеся стружіемъ злата стола Кіевскаго, скочи отъ нихъ лютымъ звѣремъ въ плъночи изъ Бѣляграда, обѣсися синѣ мглѣ, утрѣ же вознзи стрикусы, отвори врата Новуграду, расшибе славу Ярославу», — гэты князь зараз жэ кідаецца на ратунак Менска з вялікай энэргіяй. «Скочи влъкомъ до Немиги съ Дудутокъ» — паведае песьняр «Слова».

Як відаць у момэнт атрыманьня весткі аб аблозе Менска Усеслаў знаходзіўся ужо зусім нідалёка ад яго.

Прафесар Доўнар-Запольскі пішэ, што Дудуткі „трэба была бы шукаць на поўнач ад Менска, каля Полацка, гдзе, як у цэнтры княжэства, Усеслаў, мабыць, збіраў дружыну, с каторай і пайшоў проціў Ізяславічоў“. Адтуль ён мог у кароткім часе дабрацца да горада і памагчы абложенным, якія, як кажэ летапісец, „затворишася во градѣ“, лічучы, як здаецца, пры гэткай перавазе сіл непрыяцелёў, больш на помач са стараны, чымсі на свае уласныя сілы.

Нам жэ здаецца, што Дудуткі трэба шукаць не на поўнач ад Менска, а як раз наадварот. Ужо расейскі вучоны Арцыбашеў і наш Адам Кіркор лічаць, што Дудуткі — гэта маленькае мястэчка Дудзічы у Ігуменшчыне. Знаходзяцца Дудзічы у 42 вярстах ад Менска над рэчкай Птыч. Цяпер з‘яўляецца пытаньне, якім спосабам князь Усеслаў мог з Полацка ідучы апыніцца на поўдзень ад Менска у Дудзічах? Пытаньне гэтае вельмі лёгка растлумачыць, калі глянуць на карту. Трудна дапусьціць каб у тые часы ішоў гасьцінец з Полацка у Менск: на гэтай дарозі былі адны непрахадныя лясы і балоты. Як мы ужо ведаем у той час гасьцінцам служыла толькі водная дарога праз рэкі. І вось Усеслаў не іначай мог папасьць У Менск як праз водную дарогу: Дзьвіна, Дняпро, Прыпяць, Птыч, Свіслач, Неміга. А што ён знайшоўся с заду войскаў Ізяславічоў — дык гэта адпаведала пэўне і сучаснай ваеннай стратэгіі. Як вядома менчанам ні удалося утрымацца да прыхода Усеслава. Ня гледзячы на усю шпаркасьць Полацкаго князя, Менск быў ужо узяты, калі князь прыйшоў. Але і непрыяцель ні здалеў яшчэ адыйсьці далёка ад горада. Адсюль ясна, што Немігай, на каторай «бысть сѣча зла», можэ быць толькі гэтая невялічкая рэчка, каторая у Менску уплывае у Свіслач і каторая, хоць і у нікчэмным стані, але дайшла да нас і больш за усё адпаведае гісторыі павэдлуг імяні і уселякіх данных. Цяпер у Менску на мейсцы гдзе плывець Неміга цягнецца вуліца называемая Немігскай, пад каторай ёсць закрыты канал і толькі пад вясну, калі вада збіраецца с тапнеўшаго сьнегу, прарываецца Неміга праз усыпаную гаць і, плывучы даўным сваім руслам, залівае цэлую вуліцу і рыбны рынак, а плывучы даляй увакруг гары, гдзе некалісь стаяў замак, праз, гэтак называнае, татарская балота уплывае у Свіслач. На гэтым балоце, якое ляжыць паміж замкам, татарскай ваколіцай, рэчкай Свіслачай і Замковай вуліцай, стаяла некалісь, як апаведае легенда, вельмі старажытная царква, цяпер жэ знаходзяцца на гэтым мейсцы толькі