Старонка:Варта (1918).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

йдзе у карысьць сучаснай Немізе; ня мог жэ ніяк летапісец пісаць аб нейкім там марным ручайку. Адсюль і вывад, што старажытная Неміга — адна з рэк дастаточна захаваўшыхся да нашаго часу (Нёман, Немоніца і др.). Але у гэтым вывадзе крыецца вялізарная абмылка.

Ні кажучы ужо аб тым, што адзін факт бітвы ды пры тым, гэткай знаменітай бітвы рабіў імя Немігі, хоць бы яна была і вельмі маленькай, дастойным успаміну, — трэба зауважыць, што праз 800 гадоў магла яна зменшыцца у вельмі много раз. Прымерам другія доплывы Свіслачы, якія успамінаюцца у актах XVI—XVII сталецьцяў за дастаточна поўнаводныя рэчкі, у цяперэшні мамэнт амаль зусім счэзлі, а у кожным разе, ня больш за Немігу. Такая, напрыклад, рэчка Перэспа, якая дала назву цэлай часьці горада, цяпер выяўляе з сябе толькі сухое русло. Аднака у 1592 гаду стаялі на гэтай рэчцы два млыны, для каторых, каб іх пусціць у ход, трэба было многа вады[1].

Бяручы пад увагу высыханне нашых рэк, каторае пачалося з высекання лясоў і у апошні час ідзе вельмі шпарка, мы, без баязні нарушыць праўду, можэм прэдставіць сабе абраз старажытнай Немігі як рэчку, аднака досыць шырокую і глыбокую.

Што жэ датычэ доўгасьці старажытнае Немігі дык яна зусім дастатачна, каб даць можнасьць варожым князям выпрабаваць сваю сілу на яе берагох.

Прагледзеўшы русло сучаснае Немігі мы прыйшлі да перакананьня, што яна ні толькі ні знаходзілася калісьці у граніцах стараго горада, але і у сучасным сваім выглядзе бярэць пачатак далёка за яго граніцамі. Пачыняючыся у ваколіцах вакзала Маскоўска-Брэстскай чугункі, які знаходзіцца у канцы сучаснаго Менска, цягнецца Неміга агулам вярсты тры, заховываючы пры гэтым усходні кірунак. Ясна, у старажытнасьці, у канцы XI сталецьця яна была больш даўжэйшайчым цяпер.

Вось дзеля таго, калі нават вайска Ізяславічаў, як кажэ прафесар Доўнар-Запольскі, пачаткова і занімалі Немігу, дык выражэнне летапіса «пойдоша къ Немизѣ» можна тлумачыць ня толькі як паваротны іх марш да ніжняе, апаясываючай Менск часьці рэкі, але так-жа — да сярэдняй і верхняй часьцей, каторыя знаходзіліся ад горада на дзьве-тры вярсты.

У адказ на рух Ярославічоў, Усеслаў, як кажэ летапіс, «пойде противу».

Як вядома падзеі ішлі гэткім чынам. С пачатку Усеслаў пашоў на Ноўгарад, што і вызвала паход Ізяславічоў на Менск. Усеслаў у той час узяў Ноўгарад — «зая Новгородъ», як кажэ летапісец. Пасля гэтаго, як здаецца, дайшла да яго вестка аб аблозе Менска. Прыдаючы важнае значэньня гэтаму пагранічнаму гораду, князь — чараўнік, каторы удзіўляў сучасных сваёй шпаркасьцю, аб каторым песьняр «Слова аб палку Ігорэвым» кажэ, што «тъй клюками подпръся о ко-

  1. Ад гэтых млыноу дайшла да нашаго часу зямляная гаць, па вялічыні каторай мы і можэм судзіць аб вялічыні возера перад ею, а значыць і аб дастатачных размерах рэчкі, якая яго напоўняла.