Старонка:Варта (1918).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Старасьведчына.

Ай — Кітаб — Кіцёп.

Стацця вядомаго археолёга І. І. Луцкевіча.

Літоўскіе татары — магомэтане, якіе дагэтуль жывуць на Беларусі у Меншчыне і Віленшчыне, у пачатку XV веку пасялілісь у нашым краю. Яны былі вызваны, як успамагацельный корпус войска проціў крыжакоў, вялікім князем Вітаўтом. Пасьля вайны яны асталіся у нашым краю, атрымалі права ажаніцца з дачкамі тутэйшых бояр — шляхты і прынялі ад іх фамілію — прозвішчы, звычаі і беларускую мову; толькі вера асталася магомэтанская. Вось для духоўнай патрэбы татарскіе муллы (мална) арабскімі літэрамі ператлумачылі на беларускую мову сьвятую кнігу Ай — Кітаб, каторую збеларушчылі у слова «Кіцёп». Гэта кніга сьвятая ёсьць тлумачэньне Корану, яго важнейшых прыповесьці. Знаньне арабскай мовы хутко загінуло, асталося толькі знаўства пісаць арабскімі літэрамі і чытаць яе. Мы бачым яшчэ — праз — два векі XVI і XVII на судовых докумэнтах падпісы татарскіх фамілій арабскімі літэрамі. Учыліся татары доўгі час чытаць арабскімі літэрамі з паменённой вышай беларуской книжкі Кіцёпа. Ужо век XVIII прынёс у татароў уплывы польскіе у граматнасьці і яны, як і ўся беларуская шляхта, пачынаюць чытаць, пісаць і падпісываць докумэнты па польску; паяўляецца ужо ні толькі рукапісьный у XVIII веку Кіцёп арабскімі літэрамі па польску, але і у пачатку XIX веку друкаванный па польску лацінікой цэлый Коран.

Пісаны па беларуску коран і Ай — Кітаб — Кіцёп выходзіць з ужытку і як не патрэбная рэч затрачываецца. Доўго прышлося шукаць яго вучоным: і толькі шчаслівы прыпадак давёў мяне да яго у 1915 гаду перед заняцьццем Вільні немцамі. Знайшоў я яго у татарскаго муллы Сцепана