Старонка:Варта (1918).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прайшоу адзін тыдзень, другі, гаспадар пабіу сваю жонку за нейкае там ліха. Злуючы на яго, жонка і кажэ: „Пачэкай-жэ, гадзюка! пайду я да пана, усе чыста скажу, як ты знайшоу грошы».

«Ідзі к чортавай мацеры!»

Яна тыкі і пабегла. Пан прысылае за мужыком. Калі яго спыталіся аб знойдзеных грашах, зарыгнуу ён плечыма, пачау хрэсьціцца ды клясьціся, адказываючы: «Далібог ані чуу, ані бачыу!»

«Хлусіць, паночку! брэшэць! — крычала заўзятая баба, — знайшоу далібог знайшоу, у той самы дзень як хмара ішла з пірагамі».

«Ашалела баба!» — кажэ зьдзіўлены пан.

«Скруцілася, паночку!» — адказаў муж, уздыхаючы.

«Сам ён скруціуся! дзіка врыкиуза баба, «знайшоу, далібог знайшоу! у той самы дзень, як два зайцы ды чатыры шчукі у гаць узезлі».

«Што табе, баба? упілася ці ашалела?» пытаўся пан ад сьмеха трымаючыся за пузо, каб ня лопнуць.

«Кручаная, паночку!» — сказаў муж, ламаючы рукі, «Вось і доля мая, доля нешчасная!»

«Сам ты кручаны!» — крычала бытцам ашалеушы баба, грозючы свайму мужу кулакамі — «Знайшоу паночку! каб я счарнела як зямля, калі не прауда! Знайшоу у той самы дзень, выбачай паночак, як пан сало крау!»

«Нешчасная мая доля, горкае мае жыццё!» — крыкнуў мужык са страхам; а пан сьмяючыся, як ніколі у жыццю, прыказау бабу завясьці да студні дый выліць ей колькі ведзяр вады на газаву, каб ей глузды прыураціць.

Сноу, 1849 г.

Адам Плуг (Антон Петкевіч).

Увага. Мала хто ведае, што вядомы польскі пісьменьнік Адам Плуг, пісау у сваей моладасці па беларуску. Чытаючы карэспандэнціі Адама Плуга да польскіх газэт у старых гадавіках, спатыкаем вельмі часта урыукі песен, беларускіе звароты і тым падобнае. Залічыць яго да беларускіх пісьменнікау на гэтай падставе было бы несправедліва. Але удалося нам мець у руках беларускі рукапіс Адама Плуга з 1849 года, у якім былі апаведаньня з жыцця народа і адна легенда. Рукапіс быу ахвяраваны пану Эустахію Рдултоускаму, абчым сьведчыць надпіс: „Wielmożnemu Panu Marszałkowi Eustachemu Rdułtowskiemu, miłośnikowi języka ludu białorusińskiego składa na pamiątkę Autor“. Адам Плуг (*1823—†1903) пісау прозай і вершам. З вершау яму прыпісываюць беларускую легенду „Аб папе з рагамі“. Вучыуся ён у Слуцкай гімназіі, гдзе у той час быу гурток беларусау, з катораго і выйшлі некаторые беларускіе пісацелі і дзеячы, староннікі скасаваньня прыгону. Вышэй надрукованае аповеданне мы даем згодна з тэкстам арыгінала.