Старонка:Варта (1918).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

віць аваднеу; злавіушы іх сем, пайшоу туды, дзе дзядок закапау свае грошы, выкапау іх з зямлі, а кідаючы у яму адна за другой галавы, якіе адрывау авадням, прыгаварывау: «Вось адна галава, вось і другая галава!» І гэтае ажно да сямі. Кінуушы усе, забрау гаршчок, дзе былі адны дукаты-чырвонцы, схавау пад палу сьвіткі і шчасьліва уцёк да хаты. Здурэушы з радасьці, сказау жонцы аб сваім шчасьці; а як прыпомніу сабе, што зрабіу глупства, кажучы аб гэтым жонцы, падумаў сабе: „А ліха-ж яе мацеры! Селі пяцігорцы макам, кабыла порах зьела! Што я нарабіу? Як цяпер на гэта парадзіць?»

Думау дай выдумау. Пайшоу у мястэчка, накупіу пірагоу больш за чатыры капы дый прынес у хату. Капу расыпау на дварэ, капу кінуу на страху, панатыкау крыху у плецень, дый решту узяу у хату, шыбкі у вакнах пабіу, а пірагі параскідау па услонах ды па палу. Жонкі не было у хаце, апаведала яна ужо у другім канцы сяла, як гэта муж яе чатыры катлы грашэй знайшоу, чаму, вядома, ніхто веры і не давау. Аблітая потам прыбегаець яна у хату; глядзіць, дэлы двор усланы пірагамі, пірагі на страсе, пірагі у плетню, а хата з пабітымі шыбкамі у вакнах.

«Што гэта?» пытаецца з дзівам.

«Ці ты не бачыла, — адвазывае ей муж — як ішла хмара з пірагамі замест града? Зьбірай хуценька каб суседзі не бачылі». Пазьбіралі усе дый схавалі у клеці. Жонка зараз же пабегла з хаты у хаху дый давай апаведаць людзям, як над іх подворкам лопнула хмара з пірагамі, каторых і назьбіралі поуную клець. Варочаецца баба дамоу, ажно па дарозе сустрэчаець мужа з гацьцю на рыбы, ды вось дзіва, у гаці чатыры шчукі ды два маладые зайцы.

«Што гэта?» І зноу пытаецца.

«А што, — адказывае муж — паставіу я гаць на рыбы, а Бог дау рыбы ды зайцау».

«Ов-ва! — крыкнула жонка —, вось дзіво так дзіво»!

Зараз і пабегла хваліцца у сяле, што муж злавіу гацьцю у рэчцы дзесяць шчук ды пяць зайцоу. Вярнуушыся позна у вечэр, бачыць, што мужа німа у хаце: урэшця прыбегае ен мокры ад пота бытцам рудая мыш, а у руцэ трымае здор сала.

«Што гэта?» пытае яго жонка.

«Маучы дурная!» — кажэ ей муж на вуха: «Пан улез у клець, дый крау сало, я дагнаушы адабрау, ды шэльму выхвастау як сабаку. Ды глядзі-ж мне, не расказывай нікому, бо была бы бяда!»