Старонка:Варта (1918).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кручаная баба.

Апаведаньне Адама Плуга.

Жыу па сьвеці адзін гаспадар, ды такі бедны: ажно страх, піхай Бог крыя; але працавіты, справядлівы, цьвярозы і, каліб ня жонка, дык быубы нават шчасьлівы; на нішчасьце у жоццы яго цэлае ліхо сядзело, як гэта, ня тут кажучы, часьценька і бывае у людзей…

Во гэтае-ж цэлае ліхо і сядзело у жонцы; але і была-ж яна шэльмай с пад цемнай зоркі! Не важу ужо таго, што грызла яго бытцам соль у воку, што сакатала яму у дзень і у ноч над галавою, на гэта-ж бабы і родзюцца; але глаунае: ніякаго сэкрэта, крый Божэ! утрымаць ні магла. Што толькі муж зрабіу, што толькі пастапавіу зрабіць, пават што памысьліу, яна ужо усе ведала ды зараз жэ бегма ад хаты у хату ды усім аб гэтым сакатала, дабауляючы у чатыры разы больш, чым па праудзі было. Гэтак і сама мужу прынасіла павіны ды малола уселякія брэдні: пры сакатлівасьці сваей была яна і надзвычайпа легкавернай.

Здарылося неяк адзін раз, што гаспадар наш, аручы поле, пусьціў валоў пасьвіцца на мяжы, а сам пад кусьцікам прылёг крыху адпачыць. Глядзіць ажно падходзіць нейкі дзядок з вялікім гаршчком пад палою сермягі ды з рыдлеукай у руцэ. Гаспадар ляжыць бы мертвы. Толькі вочы бытцам рак вытарашчыў ды вушы наставіу яе заяц. Вось дзядок выкапау ямку, паставіу у ей гаршчок, дый пачау закапываць, кладзючы лапатай хрэсты і балмочучы: «Той хай зможэ узяць усе грошы, хто тут узложыць сем гадоу». Закапау, пашэптау ды і пайшоу.

Гаспадар з гэткаго дзіва прызадумауся моцна, а за тым стау чухаць галаву. «Гэй і думае сабе — скуль бы мне узяць гэтые сем гадоу? Вось каліб гэтак жонка мая мела іх і семдзесят семь, дык не пажалеу бы іх, а у яе толькі адна галава ды і тая дурная. Як бы тутака парадзіць?»

Доуга гэтак думау, лежаушы да гары пузам ды лічучы хмаркі на небе, а над ім летала цьма аваднеу. Як толькі які з аваднеу сядзе яму на нос, ен зараз яго ухопіць, адарве галоуку і прыгледаецца яму. А то і ўсадзіўшы авадню саломку у хвосьцік, пусьціць яго ды сьмяецца вясёла, гледзючы як авадзень ляціць бы ашалелы высока, высока, пакуль ня прападзе пад небам. Шмат галоу ужо адарвау, многа саломак ужо усадзіу авадням, думаючы усё аб сямі галавах; ажно неяк добрая думка увайшла яму у галаву. Скочыу на ногі, дый давай да-