Старонка:Варта (1918).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Беларуская Народная Рэспубліка.

Народны Сэкрэтарыят I-го Складу.

Сідзяць з лева на право: Народны Сэкрэтар Прасьветы А. А. Смоліч, Народны Сэкрэтар Гаспадаркі І. Н. Серада, Рэдактар часопісі «Вольная Беларусь» Я. Ю. Лесік, Старшыня Беларускай Дэлегацыі у Кіеві А. І. Цвікевіч. Стаіць: Сябэр Народнаго Сэкрэтарыяту А. В. Аусянік, Старшыня Народнаго Сэкрэтэрыяту і Народны Сэкрэтар Міжнародовых справаў Я. Я. Варонка, Скарбнік Народнаго Сэкрэтарыяту Б. І. Захарка, Народны Сэкрэтар Таргоўлі і Прамысловасьці П. А Крэчэускі.

На картачцэ гэтай сфатаграфованы сход 17 чэрвеня 1918 году Народнаго Сэкрэтарыяту з выпадку прыезду Старшыні Беларускай Дэлегацыі у Кіеві у часе яго дакладу аб чыннасьці Дэлегацыі на Украіне. Сход гэты адбыуся у габінэце Старшыні Народнаго Сэкрэтарыяту ў старом памешканні на Захароускей вул., 43, дзе была прынята Радай III-цця Устауная Грамата ад 24—25 сакавіка 1918 году аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.