Перайсці да зместу

Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

былі тым, што ў іх было ў сто разоў больш гразі, як сьмеху і розуму" Адна з сьмяхотных рэчаў, у якой прымаюць удзел пералічаныя героі, і становіць сабой зьмест усяго апавяданьня. Гэты спосаб дыктуецца выключна вымаганьнямі тэорыі таго самага жанру, якім карыстаецца аўтар, або новэлі. Яе характарную ўласьцівасьць становіць кароткасьць, якую так вобразна азначыў Эдгард По, заўважыўшы, што час, каб прачытаць новэлю, павінен быць ад поўгадзіны да аднэй, дзьвюх гадзін. Адпаведна з гэтым вымаганьнем, аўтар абмежаваны ў магчымасьцях разьвіваць малюнкі. Адсюль і выходзіць само сабою вылучэньне эпізодаў галоўных і другарадных, і далей—маляўнічае разьвінаньне першых ды скарачэньне другіх.

Наступным спосабам, характарным для сужэтнай пабудовы апавяданьняў Я. Коласа, зьяўляецца роўналежнасьць, пра якую мы ўжо ўспаміналі, разглядаючы мастацкую манеру пісьменьніка ў галіне тэматыкі яго твораў. Паводле свайго зьместу і формальнай прыроды, гэты спосаб неаднолькавы.

Першы від яго, які найбольш часта сустракаецца ў апавяданьнях, ёсьць у роўналежным выяўленьні малюнкаў жыцьця чалавека ды станаў прыроды, г. зн. той від яго, што наогул зьяўляецца самым пашыраным у літаратуры ўвогуле, асабліва-ж у народнай славеснасьці. Але роўналежнасьць гэтага роду ў апавяданьнях пісьменьніка паводле сваіх разьмераў неаднародная. У адных выпадках яна пашыраецца на ўвесь твор уцалку і зьяўляецца, такім чынам, галоўнай композыцыйнай асновай яго. У другіх-жа яна толькі абымае частку твору і робіцца ўсяго толькі прыватным, другарадным момантам у сужэтнай пабудове гэтага твору.

Прыкладам для роўналежнасьці першага шарагу можа зьяўляцца апавяданьне „Васіль Чурыла". У ім чаргаваньне малюнкаў прыроды і адпаведных сугучных станаў герояў праходзіць ад пачатку да канца. Пры гэтым усё апавяданьне, апрача лёгічнай сувязі ў апісаньнях абодвух шэрагаў, афарбована адным эмоцыянальным настроем, а менавіта: трывогай ды сумам. Знадворным спосабам гэта выяўляецца ў паўтарэньнях адпаведных штрыхоў, якія падкрэсьліваюць кожны раз гэту псыхолëгічную афарбоўку. Невялічкі малюнак шумеўшага зімовага лесу, з якога і пачынаецца апавяданьне, пачынаецца словамі, якія адзначаюць трывожны стан пэйзажу: „лес шумеў неяк вельмі нудна" (3). Канчаецца гаты малюнак амаль літаральным паўтарэньнем гэтых слоў — „лес шумеў": „Нудна шумеў стары лес" (3). Потым тая самая трывога падкрэсьліваецца і далей амаль на кожным кроку. Пасьля пэйзажу ідзе кароценькае апісаньне хаты Васіля. І тут думка аб трывожным стане аданачаецца у стогне дрэва: „над самым ваконцам зьвісла голая вярбіна і глуха шумела, усё роўна як стагнала". Маленькая лямпка ў хаце лясьніка сьвяціла тады „смутна". Такі самы настрой пранікае і ў душу герояў: „але чаму-ж так нудна і страшна за Васіля сягоньня? Алеся і сама гэтага ня знала. Толькі нейкая глухая трывога залезла ў душу і, як чарвяк,