Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ленькіх часьцін яго, адна з аднэй выцякаючых. Такая ўласьцівасьць композыцыйнай пабудовы датычыць, пераважна, апавяданьняў гумарыстычных. Так, напр., эскізнае апавяданьне „Кантракт“ распадаецца на дзьве часьціны, што абазначаецца і аўтарам падзелам яго на два разьдзелы. Першы мае ў сабе эпізод, які малюе абгаварэньне контракту, а другі—яго пісьмовае складаньне. Такім чынам, адзін эпізод лёгічна выцякае з другога, і гэта пераймальнасьць іх зьяўляецца імпульсам, які рухае апавяданьне мастака. Ці ў другім апавяданьні „Андрей выбаршчык" мы таксама маем дзьве невялікія часьціны, з якіх кожная становіць сабой асобны разьдзел; першы дае апісаньне праводзін Андрэя на выбары, а другі—як ён вярнуўся. Значыць, і тут адзін момант лёгічна зьвязаны з другім, і гэта сувязь становіць сабой рухаючы пачатак для ўсяго апавяданьня.

Такі самы, прыкладам, композыцыйны характар маюць і другія апавяданьні гэтай-жа катэгорыі—апавяданьні-эпізоды: „Імяніны", „Адгукнуўся", „Бунт", „Кажух старога Анісіма", „Старыя падрызьнікі“, „Соцыяліст", „Недаступны", „Знайшлі", „Выстагнаўся", „Злавіў", „З днеўніка пана Жылкі", „Старасьць", „Так і трэба ашуканцу", "Выбар старшыны".

У пабудове гэтых апавяданьняў маецца яшчэ адна характарная ўласьцівасьць, якая ёсьць і ў другіх апавяданьнях Я. Коласа, не ўвайшоўшых у гэту групу апавяданьняў-эпізодаў. Вышэй ужо адзначалася, што ў межах пэўнага эпізоду аўтар на першае месца высоўвае выяўленьне галоўных момантаў дзеяньняў, — тых, якраз, якія, на яго думку, варты мастацкага выяўленьня. Гэтае выяўленьне даецца ў пэўных конкрэтных і дынамічных малюнках; тут ёсьць разьвінаньне дзеяньня ці яго паасобных часьцін. Тымчасам побач з гэтымі тут-жа аўтар дае і шэраг малюнкаў скручаных, нераскрытых падрабязна. Пра іх ён гаворыць у агульным абагульняючым відзе. Так, у адзначаным ужо апавяданьні „Кантракт“, малюючы другую яго часьціну, аўтар гаворыць пра тое, што перш, чым пачалі пісаць контракт, прайшла „добрая гадзіна часу". У гэты час шукалі патрэбных пісьмовых прылад, але пра гэта аўтар гаворыць у агульнай форме, не разьвінаючы, шырокага малюнку; аўтар гаворыць коратка, абагульняюча: „Стараста разаслаў ганцоў на ўсе куты в. Ямішч. Зьмяты аркуш паперы дасталі ў Баркі. Па атрамант і асадку прышлося ісьці за дзьве вярсты да старога Гірша" (20). Самога малюнку таго, як здабывалі паперу ў Бәркі і атрамант з пяром у Гіршы, пра гэта пісьменьнік нічога ня кажа. Такім чынам, выяўляецца композыцыйная манера пісьменьніка даваць малюнкі разьвінутых дзеяньняў галоўных і малюнкі абагуленых, скручаных—другарадных. Ці-ж другі прыклад. У апавяданьні „İмяніны" зазначаецца тое, як кампанія вясковай інтэлігенцыі сядзелец манаполькі, вураднік, дзякан, фэльчар—ішлі да пісара на імяніны. Пакуль яны ўсе ішлі, сядзелец, „гаварыў сьмешныя рэчы" (23). Але аўтар не падае падрабязна гэтых сьмяхотных гісторый героя і абмяжоўваецца толькі агульнай заўвагай пра іх: „Яго расказы вядомы