Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

грызла сэрца" (4). Гэта трывога ахапляе і акаляючыя больш шырокія абставіны: „перадумала ўсе няшчасьці і здарэньні, якія маглі прылучыцца з Васілём у гэтую неспакойную ноч" (4). Канчаецца гэты першы разьдзел апавяданьня зноў паўтарэньнем тых самых ранейшых выразаў аб лесе: „А лес усё шумеў. Нудна шумеў стары лес"... (4). Такім чынам, і дзеючыя асобы і акаляючыя іх умовы насычаны адным настроем — станам напружнай трывогі.

Другі разьдзел таго самага апавяданьня апісвае стан самога лясьніка Васіля. Ён у поўнай меры адпавядае папярэдняму. Васіль вышаў ад лясьнічага „з горкай крыўдай у сэрцы"... (4). Гэты настрой падтрымліваецца хмурымі ўспамінамі аб мінулым героя, якое, „захавала ў сабе яшчэ старыя парадкі таго цёмнага часу, калі-то было права памяняць чалавека на сабаку, таго часу, каторы зваўся „паншчызнай" (4). Ішоў Васіль „адзінокі, нудны".

Далей у разьдзелах 3, 4 і 5 той самы стан падкрэсьліваецца злавеснай суровасьцю зімовай непагоды, пагражаючай жыцьцю чалавека, а потым зноў сумнымі ды цяжкімі ўспамінамі аб мінулым і цяперашнім жыцьці Васіля. Гэты настрой паволі нарастае ў меру таго, як робіцца зусім відавочным, што прырода ў выглядзе пагрозных зьяў яе—ночы, мяцеліцы, сьнегу і г. д.—усё больш ды больш апаноўвае чалавека, і ён ня мае магчымасьці процістаяць яе згубным сілам. І зноў гэта падкрэсьліваецца ў кожным слове апавяданьня; асабліва гэта выразна выпучаецца пісьменьнікам, калі здань сьмерці ўжо была блізка. „Шырокі прастор поля звузіўся ў чорную бочку, і нічога не магло разглядзець вока адзінокага Васіля. Усё роўна як нехта выкінуў яго, непатрэбнага, беднага, у гэтую зяўру страшной ночы, прынёсшы ў афяру сярдзітай буры, каб яго жыцьцём купіць сабе спакой... адразу ахваціў яго страх, самы большы страх чалавечы—страх за сваё жыцьцё" (б). Далей ужо ідзе напружнае змаганьне між жыцьцём ды сьмерцю. Канчаецца апавяданьне паўтарэньнем таго самага сумнага ды цяжкога настрою, з якога яно і пачалося, але толькі ў больш агульнай форме: „Вецер сьпяваў цяпер „вечны пакой" слузе божаму і чалавечаму"...(8).

Адзначаючы гэту адзіную эмоцыянальную афарбоўку ўсяго твору, канечна трэба заўважыць, што яна, якраз, злучае ў адно мастацкае цэлае галоўныя часьціны роўналежнасьці, як композыцыйнай асновы апавяданьня. Гэтая роўналежнасьць між прыродаю і чалавекам праходзіць праз увесь твор. Як выяўленьне трывожнага чаканьня ў сям'і лясьніка, так і яго змаганьне з грознай стыхіяй, — усё гэта ідзе, як відаць ужо з папярэдняга, у пэўнай сугучнасьці з адпаведнымі малюнкамі прыроды. Гэту роўналежнасьць, і наогул цесную сувязь між двума компонэнтамі, падкрэсьлівае і сам аўтар, калі кажа: „у тахт думкам Васілія сьпяваў вецер у полі нікому непатрэбныя песьні" (6); ці крыху далей: „а думкі, бесталковыя, дзікія думкі, заварушыліся ў ім скора-скора, як той сьнег, каторы з усіх старон так бязжаласна сыпаўся на Васіля" (6).