Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

усëахапляючай зацікаўленасьці да псыхолёгіі чалавека, які ў яго мастацкіх выяўленьнях да таго-ж набывае рэальны характар.

Больш выразна гэта романтычная традыцыя выяўляецца ў паасобных зьявах мастацкай мовы Я. Коласа, якой ён карыстаецца, малюючы ўнутраныя псыхолёгічныя рухі тэй асярэдзіны, што ён выяўляе.

Вышэй было адзначана, што маецца пэўны водгук ад фантастыкі романтызму. Стылістычна гэта выявілася ва ўжываньні шэрагу адцягнёных выразаў (нейкі, нешта ды інш.) для абазначэньня прысутнасьці асобнай надпрыроднай сілы, якая прымае ўдзел у дзеі твору. У романтыкаў пачатак цудоўнага (merveіlleux) быў сапраўднай „поэтыцкай машынай“ іхных твораў і канонам іхнай поэзіі. Стылістычна яно абазначалася шэрагам такіх выразаў як: wunderbar, wundersam, wunderlіch, seltsam і г. д. У гэтыя словы яны ўкладалі дзівосны фантастычны зьмест, у якім паасобныя часьціны станавілі сабой поэтыцкія вобразы, меўшыя пэўныя абрысы і формы (сьвет мітаў і казак), лёгка ўспрыйманыя чытачом. У нашага-ж пісьменьніка гэта merveіlleux абарачаецца ў зусім адцягненае нешта, выступае ў выглядзе нейкай сілы, ня маючай ніякіх рысаў. Вобразнасьць гэтых фантастычных постацяй тут зусім пацьмянела, пакінуўшы ўсяго толькі адзін адцягнены касьцяк. Аб сваяцтве са старым мітам романтычных чартоў ды ведзьмаў гэтага „нешта" сьведчыць тое, што часамі, як ужо гаварылася, аўтар конкрэтызуе гэта разуменьне, зазначаючы, што ў ім ёсьць, якраз, нячыстая сіла. Ma

У галіне ўжываньня эпітэтаў ды параўнаньня для абазначэньня ўнутраных станаў таго матарыялу, які Я. Колас малюе, ён мае шэраг роўналежнасьцяй з мовай романтыкаў. Большасьць стылістычных зьяў гэткага характару ў яго мае адбітак пэўнага суму, нудоты, ці-ж яны ўзяты з сфэры адцятненых разуменьняў. Гэтыя-ж уласьцівасьці так характарны для романтыкаў з іх заўсёднымі эпітэтамі—сумны, мэлянхолічны, бледны, задумёны, сьвяшчэнны — ды вобразамі да параўнаньняў, як: бязмоўнасьць ночы, змрок лясоў, бязьлюднасьць гор, спакой магіл і г. д.

Мы адзначаем пэўную роўналежнасьць толькі ў галіне тых агульных якасьцяй, якія ўласьцівы ўжываным зьявам стылю ў Я. Коласа ды яго папярэднікаў. У сфэры-ж конкрэтнага зьместу яго там і тут ёсьць значная розьніца, якая азначаецца розьніцай знадворных умоў, акаляўшых творчасьць нашага мастака і пісьменьнікаў романтычных і быўшых для іх па-за эстэтычнай крыніцай. Гэтым тлумачыцца, чаму ў нашага аўтара тэматыка стылю такая блізкая да акаляўшых яго яму сучасных абставін і, апрача таго, да абставін яму родных, беларускіх.

Нарэшце, прысутнасьць лірычнага ўдзелу аўтара ў яго творы, яго лірычная манера апавяданьня таксама сьведчыць аб тым, што ён блізкі да сантыментальна-романтычнага стылю, для якога гэты спосаб зьяўляецца адным з самых характарных; ён знайшоў у ім самае шырокае распаўсюджаньне. І Гогаль, з якім у данай галіне мы бачылі ўжо пэўную аналёгію ў Я. Коласа, у гэтым выпадку дае яркі узор сваёй залеж-