Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

літаратуры, то і ў гатым выпадку ён бярэ чыста плястычныя параўнаньні (Санін „вспомнил ее мраморные руки, подобные рукам олимпийских богинь", „Вешние воды").

Характар гэтых стылістычных сродкаў у Я. Коласа, як было зазначана раней, такога-ж відавочнага, фізычна-адчувальнага характару. Крыніца іх паходжаньня таксама рэальнага характару; гэта—сьвет акаляючых яго рэчаў ды зрокава ўспрыйманых зьяў. Значыць, у данай галіне наяўнасьць працягу ў нашага пісьменьніка традыцый натуральнай школы, прыватна, Тургенеўскай творчасьці. Гэта ня можа выклікаць ніякіх спрэчак. Мы ня кажам пра залежнасьць Я. Коласа ад Тургенева. Наша мэта ў даным выпадку, як і наогул у галіне вызначэньня гістарычных сувязяй, — вызначыць, хаця-бы ў агульных рысах, тую сфэру літаратурнага разьвіцьця, у межы якой павінен быць залічаны і наш пісьменьнік. Калі мы ставім пэўныя зьявы яго творчасьці ў пэўныя суадносіны з творамі пісьменьнікаў Гогаля, Тургенева, Дастаеўскага ды інш., дык мы бярэм гэтых мастакоў толькі ўсяго як найбольш тыповых і выдатных прадстаўнікоў тэй літаратурнай плыні, у межах якой, бясспрэчна, знаходзяцца літаратурныя сымпатыі і нашага аўтара. Гэтыя пісьменьнікі — усяго толькі сьцяг тэй школы, да якой павінен быць залічаны і Я. Колас.

У галіне стылю эмоцыянальнага псыхолёгічнага наш пісьменьнік больш блізкі да традыцый романтычнай творчасьці. Яго мастацкая мова ў гэтым выпадку пераважна романтычная. Асобныя спосабы яго, констатаваныя намі, пры параўнаньні іх з адпаведнымі зьявамі романтычных твораў, даюць амаль поўную аналёгію.

Я. Колас, як было зазначана раней, больш падрабязны тады, калі малюе ўнутраныя бакі таго об'екта, якога ён выяўляе, чым калі знадворныя яго бакі. Гэта зьява ў поўнай меры зразумела, калі ўзяць пад увагу, што сфэра ўнутраных адносін значна багацейшая на зьмест, чым знадворных; таму яна, само сабой зразумела, і вымагае больш шырокага мастацкага выяўленьня. Варта толькі для прыкладу падаць творчасьць Дастаеўскага, які так глыбака заглянуў у псыхолёгію чалавека і так падрабязна яе запісаў, каб мець відавочны ўзор для данага выпадку. Я. Колас таксама дае шэраг спроб гэткага-ж характару, асабліва ў тых выпадках, калі галоўнай мэтай сваёй мастацкай творчасьці ён ставіць сабе выяўленьні ўнутранага сьвету чалавека („Малады Дубок", „Злучыліся").

Але гэта рыса ў творчасьці нашага мастака знаходзіць сваю адпаведнасьць у романтычнай поэтыцы, якая, што вядома, ставіла ў аснову мастацкай творчасьці сфэру ўнутраных адносін, сьвет пачуцьця — ці актыўнага ці-ж мэлянхолічнага. Романтыкі далі найбольш высокія ўзоры мастацкага выяўленьня ўнутраных таямных перажываньняў чалавечай душы, далі поэтыцкія малюнкі таго Stіmmunga (настрою), у якім яны імкнуліся згадаць бясконцыя пачаткі жыцьця, якое нельга выявіць. У нашага пісьменьніка мы маем усяго толькі пэўны далёкі водгалас ад гэтай