Перайсці да зместу

Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ты дарогі ня бачыў!" (іb. 85); „шэльма" („Злучыліся", 216); „Уй, батрак сусьветны!" („Казкі жыцьця", 237) і г. д.

Прыклады для другіх: „папасьці ў турму або чорту на скавараду („Васіль Чурыла", 6); „Хоць на пупе круці" („Калядны вечар", 45); „Хто ўкрау парасё, таму і ў вушох пішчыць" („Малады дубок", 64); „Тырчаў на дарозе пень, пакуль за яго не ачапляліся, а сталі чапляцца—пню ня стрымацца" (іb., 82); „Цяпер твая споведзь паможа мне, як мёртваму кадзіла" (іb., 84); „Вароны паважаюць яго (крумкача), як жыды рабіна" („Казкі жыцьця", 234); „высушу, як шкурат у Пятроўку", (іb., 237) і г. д.

Разгляд мастацкага стылю Якуба Коласа дае магчымась вызначыць пэўныя агульныя вывады аб ім. Зусім ясна ў мове пісьменьніка адзначаюцца дзьве стыхіі—гуморыстычная і сур'ёзная. Кожная з іх мае свае слоўныя сродкі выразу, стыль пэўнага характару. Сярод іх пануючым спосабам стылістычнага выяўленьня, найбольш улюбёным аўтарам, зьяўляюцца эпітэты і параўнаньні. Другія мастацкія моўныя зьявы ён амаль ня ужывае. Тая і другая стыхія знаходзяцца ў цеснай сувязі з конкрэтным зьместам тэматыкі яго творчасьці. Лірычны спосаб апавяданьня аўтарам ужываецца досыць вузка і выражаецца звычайнымі ды характарнымі для яго сродкамі мастацкай мовы.

Гістарычны разгляд мастацкага стылю Якуба Коласа, констатаванага раней, значна цяжэйшы, чым тлумачэньне тэматычнага боку яго твораў. Нават для вызначэньня частковай сувязі з адпаведнымі літаратурнымі традыцыямі стылістычнага характару канечна патрэбна падрабязнае дасьледваньне іх з боку поэтыцкай мовы. Тымчасам гэты бок мастацкай творчасьці дасьледваны надзвычайна мала. З прычыны гэтага, нашы гістарычныя дасьледзіны пры тлумачэньні стылю Якуба Коласа будуць самымі агульнымі.

Калі тэматыка гуморыстычных твораў Я. Коласа аказалася ў пэўным паралелізьме творчасьці "натуральнай школы" і, прыватна, з гогалеўскай, дык, само сабой зразумела, і ў галіне стылю мы маем рацыю прыпушчаць такую самую аналёгію. Гэтае прыпушчэньне мае чыста тэорэтычныя падставы, бо, як ня раз ужо зазначалася, стыль твораў пісьменьніка знаходзіцца ў цеснай сувязі з іх зьместам. Больш пільны разгляд гэтага пытаньня практычна пацьвярджае высунутае палажэньне.

У сфэры стылю гуморыстычнага Я. Колас працягвае далей традыцыю гуморыстычнай мовы. Асобныя спосабы яго знаходзяць для сябе адпаведнасьць у спосабах гогалеўскага гумору.

Адзначаная намі індывідуалізацыя мовы дзеючых асоб нашага пісьменьніка становіць адзін з спосабаў, якім Гогаль карыстаўся асабліва шырака і рознастайна. У яго кожная асоба ў сваім стылі выяўляе сваё