Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

важаны і пакрыўджаны, шчаміўшы зубы, ляжаў на цьвёрдай пасьцельцы, уткнуўшыся тварам у саламяную сваю падушку, каб спыніць крык болю і ўтрымаць сьлёзы? Ці не яго гэта грудзі паліліся агнём жаласьці і нявыказанай жальбы? А што будзе цяпер? Як вывернешся з гэтага ліxa?".. (213).

Сваімі пытаньнямі мастак імкнецца згадаць далейшы лёс героя і да пэўнай меры забясьпечыць ды захаваць яго ад суровых вынікаў яго правіннасьці.

Ён адцягвае разьвязку гэтага эпізоду, прымушаючы Юрку выправіцца ў поле да улюбёнай ім елкі. Тут аўтар зноў, шляхам воклічаў ды зваротаў, дае знак, што ён сам прымае ўдзел: „І, трэба сказаць, харошае тут месьцечка!.. Ах, як тут прыгожа! А сонейка добранька і прыветна града тут!" і г. д. (213-214). Гэты ўдзел аўтара пры дапамозе тых самых стылістычных сродкаў заўважаецца і далей, пакуль герой ня вышаў шчасьліва з таго становішча, што стварылася.

Часамі пытаньні аўтара адначасна з лірызмам выконваюць, як гэта было ўжо адзначана прыстасоўна да гуморыстычнай мовы, і задачы композыцыйнага характару. Яны лёгічна зьвязваюць часьціны твору і ў той-ж час палягчаюць аўтару задачу апавяданьня. Прыклады такога ўжываньня пытальных сказаў можна адзначыць у апавяданьнях „Старасьць ня радасьць" і „Малады дубок". У першым з іх аўтар ужывае пытальныя сказы пры пераходзе ад апісаньня сьветлай маладосьці героя Базыля да яго сумнай старасьці. Абрысаваўшы яго маладыя гады, ён пытае: „дзе яно ўсё падзелася? Ці было ўсё гэта?" (16). Гісторыя старасьці, якая апісваецца далей, і зьяўляецца адказам на пастаўленыя пытаньні. Ці у другім апавяданьні: „Як яна (расьлінка хвойкі) сюды папала?" (205) зьяўляецца звычайным зьвянок між малюнкам цяперашняга стану елкі „цянюсенькая ножка, а на ёй угары на два пальцы ад зямлі выплелася з яшчэ болей тоненькіх нітачак-травінак прыгожая каробачка; на самым версе гэтай каробачкі сядзела цёмная шапачка" (204) і г. д.) і яе мінулага („на гэта пытаньне, прыведзенае вышэй, можа адказаць адзін толькі вецер"... (205).

Застаецца яшчэ адзначыць, што ў межах сур'ёзнай гутаркі аўтара, як пэўная рэмінісценцыя ці рэфклексыя ад яго сьмеху, маецца шэраг языковых моўных зьяў з адзнакамі гуморыстычнымі. Амаль выключна гэты гуморыстычны струменчык выяўляецца ў лаянках, якімі часамі карыстаецца аўтар і ў гэтых апавяданьнях, а потым у прыказках і прымоўках, што маюць гуморыстычнае адценьне і ўваходзяць звычайна ў склад параўнаньняў. Прыклады для першых выразаў:

„Чорт яго разьбярэ, хто жыве тут не на абмылцы" („Васіль Чурыла", 6); „у злосьці назваў Грышка Базыля Насалём, а Базыль Грышку абазваў Рабайзаю" („У старых дубох", 21); „Якому-ж лысаму чорту гатаваў я гэты дубок?" („Малады дубок", 78); „Дзе цябе чарці душаць?" (іb., 79); „Чорту лысаму!" (іb. 80); „Каб ты ногі паламаў, каб