Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чвэрці да сьмерці" (67); „яна (сьвіньня) спакойна ляжала ў сваім бярлогу і, здавалася, ніколечкі ня дзівілася, як-бы даўно ведаючы, што і чалавек зазвычай бывае сьвіньнёй" (73); шумелі паціхоньку хваёвыя галінкі, як-бы віталі першы сьняжок" (87) і друг.

Канечна траба сказаць яшчэ некалькі слоў пра стылістычныя зьявы, што зьяўляюцца выражэньнем лірычнай манеры аўтара ў яго апавяданьнях, якая часамі выступае і ў апавяданьнях другой групы. Больш багата ды рознастайна яна выяўляецца ў апавяданьні „Думкі ў дарозе", якое, як зазначалася, становіць сабой лірычны верш у прозе. Асабісты ўдзел аўтара, праўдзівей, яго хваляваньне і зацікаўленасьць у ім, выяўляецца цэлым шэрагам стылістычных спосабаў—воклічамі, пытаньнямі ды паўтараньнямі. Усе яны пераплецены адно з адным, прычыны чаго і ўнутраны настрой аўтара, які яны выражаюць, выступае асабліва рэзка ды выразна. Апрача таго, гэтая-ж самая псыхолёгічная напружнасьць падкрэсьліваецца і тым, што адзначыныя слоўныя сродкі лірычнага ўдзелу аўтара зьвяртаюцца да рознастайных кліматычных цэнтраў. Так, ён зьвяртаецца з пытаньнем да дарогі, малюнак якой ён толькі што даў: „і куды ты нясеш мяне, невядомая дарога?"... (3). І тут-жа непасрэдна ён зьвяртаецца да неба, падкрэсьліваючы свой зварот да яго шэрагам воклічаў, паўтарэньняў ды пытаньняў: „А неба! Далёкае, невядомае, сіняе неба!" (3)... „Далёкае неба, сіняе неба! Чаму не дасі адказу на нашу пакуту, на нашы надзеі, на нашы блуканьні? Чаму не асушыш нашы горкія сьлезы?"... (4). Далёкае неба! Сіняе неба! Што ёсьць на сьвеце дзіўнейшае, як ты" і г. д. (4). Гэтыя стылістычныя зьявы прыстасоўна да тэй самай тэмы (неба) паўтараюцца яшчэ не калькі разоў і далей. Потым аўтар азіраецца на свой родны край, на сваю родную вёску ды выяўляе свае пачуцьці да іх пры дапамозе тых самых воклічаў ды паўтараньняў. „О, мой родны край!" (5)... „Як нявесела, як няпрытульна пазіраеш ты, мужыцкая вёска, сірата між людзкой будовы!" (6)... „О, мой родны край!" (6) і г. д. У выніку ўсё апавяданьне насычана слоўнымі выразамі лірычнага характару, якія надаюць і ўсяму твору такі-ж сама лірыка-псыхолёгічны характар.

Падобную-ж лірычную зацікаўленасьць аўтар выяўляе і ў апавяданьні „Злучыліся". Ён наогул з напружнай увагай сочыць за гісторыяй маладога героя Юркі, але імкнецца перадаць яе ў эпічна-спакойных тонах. Прынамсі стылістычна асабістая прысутнасьць мастака ў значнай часьціне апавяданьня не заўважаецца. Але ў моманты высокай напружнасьці яго спакой канчаецца, і ён асабіста выступае на поле дзеяньня. У гісторыі Юркі гэта адбываецца тады, калі герой правініўся перад мачыхай сваёй (разьбіў гаршчок з малаком), і яму пагражала вялікая кара. Аўтар тады кажа:

„Ня дай божа, каб застала яго мачыха... А мо' было б і лепш. Аддубасіла-б за адным разам — і канец. Або мала ўсчувала яго мачыха? Ці не яго гэта плач напаўняў двор бадай ня кожны дзень?.. Ці ня ён, зьня-