Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Эпітэты адцягненыя аўтар бярэ, як гэта было і раней, каб адзначыць велічыню рэчаў ці пэўных станаў, а таксама і для адзначаньня часу (адцягненага), у які бярэцца пэўная зьява; прыклады: была ўжо глыбокая ноч" („Апавяданьні", 4): „устрапянула іх згроза вялікая" (48); „блеск (зорак) пераліваўся дзіўнымі колерамі нязьлічоных агнёў" („Родныя Зьявы", 100); „з вялікага страху бедны жолуд задрыжаў" (14) і г. д.

Зноў-жа рэдкія выпадкі конкрэтызацыі некаторых эмоцыянальных эпітэтаў у такім прыкладзе: „чаго ён (Андрэй) прышоў сюды варушыць і трывожыць яго цяжкі, блізкі да сьмерці сон" („Родныя зьявы", 63). Аўтар эпітэт „цяжкі" больш дакладна азначае словамі: „блізкі да сьмерці". Па-за гэтых тлумачальных заўваг адцягненыя эпітэты даюць вобразы, неабмежаваныя ў сваіх разьмерах; з прычыны гэтага, успрыйманьню чытача адкрываецца шырокая прастора для яго вынаходлівасьці ды фантазіі пры конкрэтнай пабудове сабе таго малюнку, што дыктуецца вобразам эпітэту.

Асабліва відочна гэту прастору для чытацкага выабражэньня адкрываюць адцягненыя параўнаньні, якія аўтар ужывае пры выяўленьні данае тэмы. Дзякуючы таму, што тыя слоўныя выразы, якія ствараюць вобраз, у параўнаньні звычайна больш многалікія, чым у эпітэтах, з прычыны гэтага і малюнкі, якія ён рысуе, больш шырокія. Параўнаньні, што ёсьць у Я. Коласа, у даным выпадку выключна амаль адцягненага характару; таму і абставіны, якія ён малюе, дзякуючы свабодзе вынаходлівасьці чытача, абарачаюцца ў малюнкі з шырокім ды рознастайным зьместам. Вось прыклады:

„Вяршыны трасьліся, як у шалёным танцы" („Апавяданьні“, 3); „гэты кут аставаўся глухі, акамянелы, і сьвет жыцьця новага адскаківаў ад яго, як адскаківае луч сонца ад ледзяной гладзі" (4); „жыцьцё яго (Васіля) устала прад ім, як жывое, усё роўна, як пазіраў ён на яго, як на адзін цэлы закончаны вобраз уніжэньня і крыўды" (5); „жаласна ківаліся каласы ў полі, то кланяліся зямлі, то падымаліся к небу, усё роўна, як прасілі яны ратунку“ (57); „дубы спакойна, як чалавек, каторы ўсё пераведаў на сьвеце, усë перажыў і ўжо нічога новага не чакае ад жыцьця, апроч сьмерці" (Р., З. 18); гэты першы зык быў падобны да цяжкога адрывістага кашлю, каторы вырываўся з глыбіні надарваных грудзеў сухотніка" (63); „усë вокал была так глуха, так нëма, усё роўна, як закамянела, або вымерла" (66); „ціха стагнала праз сон сьвіньня такім змарнелым стамлёным галаском, усё роўна, як-бы ей заставалася тры