Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Паўлюк быў слаўны хлопец!“ (44); „гаварыў ён і залівауся вясёлым сьмехам" (Апавяд., 45); „бяда, гора, голад і холад злучыліся, каб прагнаць згэтуль усякую весялейшую думку, ясьнейшы сон"... (48); „пісар меў на рэдкасьць чуткую душу, мяккае сэрца і жывое слова" (P. З., 149); „прыемнае пачуваньне агульнага здаволеньня ахапіла ўсё яго (піcapa) цела" (166); „хто з нас... не парываўся, увесь аддаўшыся ў абладу сьветлым марам, у невядомую даль" (195) і г. д.

Апрача эпітэтаў, якія ў даным выпадку становяць для аўтара галоўны мастацкі сродак для выяўленьня псыхолёгіі героя, можна адзначыць прыклады ўжываньня параўнаньняў, але надта мала.

Усе гэтыя параўнаньні ў большасьці выпадкаў маюць адцягнена псыхолёгічны характар і тлумачаць тыя ці іншыя душаўныя станы герояў ці-ж станы больш складаныя („ціха было на сэрцы", як ціха была сама ночка" (Р. З., 8), або-ж звычайнымі зьяўляюцца эмоцыянальныя рухі герояў („лаяўся пан лясьнічы, як дзівы майстар свайго дзела" (Апавяд. 6); „як чалавек, каторага агарнулі грэшныя жаданьні, Андрэй наўперад азірнуўся" (Р. З., 59); „як чалавек, катораму няма чаго баяцца, пашоў уладжывацца каля гаспадаркі" (73-74). Самыя вобразы параўнаньня, як відаць з прыкладаў, маюць мала конкрэтныя малюнкі—адцягненыя—„як дзівы майстар свайго дзела"—якія пераходзяць часамі ў малюнак прыроды з эмоцыянальнай афарбоўкай: „як ціха была сама ночка".

Пры апісаньні абставін у іх унутраных станах пісьменьнік карыс таецца тымі-ж самымі спосабамі стылю і таго-ж самага мастацкага характару, што і пры выяўленьні псыхолёгі герояў: эпітэты.

Ён ужывае іх, каб надаць эмоцыянальнасьць, адухоўленасьць няжывым рачам і зьявам. У гэтым выпадку стылістычна выяўляецца той спосаб аўтара, пра які ўжо была гутарка раней, менавіта, яго імкненьне адука. віць, паказаць у чалавечым абліччы ўсе зьявы і рэчы ў акаляючай асярэдзіне. Дзякуючы псыхолёгічным эпітатам, няжывая рач выступае ў жывым выглядзе; так, ён ужывае такія эпітэты: маленькае ваконца хаткі смутным значком пазірала ў поле" (Апав., 3); ,, якія здарэньні маглі прылучыцца з Васілём у гату неспакойную ноч" (4); „у ахвяру сярдзімай буры" (б); „вясёлы вечар! ўсе нецярпліва чакалі" (44); „ногі яго ўсё нясьлі... у гаты страшны пануры лес, дзе пяпер так цёмна і жудасна" (P. 3., 62); „зрае, невясёлае жыцьцё прайшло"... (158); ,,цярпялівыя камяні і тыя нылі ад жару і лопаліся" (57); „болей сьмелы вецер гаварыў грамчай" (13); „гэта дуб, звалены бязжаласным мапаром" (56)[1] і г. д.

  1. „Каб скарэй абавіцца ад сабачай службы" („Апавяданьні", 5); „бедныя коні варушыліся ўсім целам" (41); „настала ночка новага году, ночка хаця марозная, але ціхая, спакойная"... (47); „песьні волі разьліваліся на усіх кутках шчасьлівай старокі" (55); „ня чутно ужо было там вясёлых песень" (56); „пугач і сава ўночы сьпявалі ім „вечны спакой" сваім нудным крыкам" (56); „лес, поле, луг з нуднаю мальбою пазіралі на неба" (57); „як добра ў ціхую ночку" (4): „горкаю ўпёкаю, ціхаю скаргаю плывуць" (P. З., 6); „многа ўсякіх зьмен часоў бачылі гатыя нямыя сьведкі прошласьці!" (18); „устануць прад вачыма дзіўныя малюнкі роднай вёскі (34); „сабакі, пабрахаўшы, замаўкалі, і патрывожаная ноч яшчэ цяжэй насядала на халодную, сырую зямлю" (58); "неба ціснула яе сваім густым і цяжкім змрокам" (66); "сабакі чулі гэты страх магільнай цішы" (66); „гэта маўчалівая і страшная ноч не дала яму ніякага адказу" (67); „ноч доўгая, жудасная, трывожная ноч, яшчэ цяжка аблягала зямлю" (67-68): „гэта была цяжкая і неспакойная ноч у жыцьці Андрэя" (69) і г. д.