Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

псыхолёгічных рухаў, трэба адрозьніваць, як і раней, дзьве тэмы: з аднаго боку, душа дзеючых асоб, іх унутраныя настрой, думкі ды жаданьні, а з другога—унутраныя рухі сярод тых рэчаў знадворнага сьвету, што акружаюць героя ды жывуць разам з ім сваім жыцьцём. Гэтыя дзьве тэмы выяўляюцца аўтарам неаднолькава. Як і пры абрысоўцы знадворнага боку тых об'ектаў, што ён малюе, ён быў больш падрабязны пры апісаньнях знадворнага сьвету, прыватна-ж прыроды, такім-жа ён застаецца і тут. Над псыхолёгіяй герояў ён спыняецца менш, як на унутраных дзеяньнях розных зьяў прыроды. Таму і стыль яго колькасна багацейшы ў другім выпадку, чым у першым.

Што да агульнага характару стылістычных сродкаў, ужываных аўтарам у сваіх апавяданьнях для абедзьвюх адзначаных тэм, дык яны, паводле сваёй мастацкай якасьці, досыць далёка стаяць ад тых, што ён браў пры сваіх выяўленьнях знадворнасьці акаляючай асярэдзіны. Гэтыя стылістычныя сродкі або адцягнутага характару, або эмоцыянальна-псыхолёгічнага. што

Прыватна, эпітэты, якімі аўтар карыстаецца і тут у шырокіх разьмерах, досыць выразна падзяляюцца на дзьве групы, між якімі, аднак, ёсьць шмат супольнага; з аднаго боку, эпітэты эмоцыянальныя, псыхолёгічныя, а з другога — адцягненыя. Першыя з іх, такія, як: горкі, ціхі, хмурны гнеўны, суровы і г. д., ён ужывае для абазначэньня пэўных эмоцыянальных станаў героя у той момант яго бытаваньня і дзеяньня, які аўтарам малюецца. Цікава пры гэтым зазначыць, большасьць эмоцый, адзначаных пры дапамозе гэтых эпітэтаў, маюць характар цяжкіх перажываньняў. Сюды належаць такія прыклады: „горкія думкі (Васіля) кружыліся над яго галавою" (5); „далей гэтых граніц ня ходзіць забітая прыніжаная душа простага чалавека" (б); „бесталковыя дзікія думкі заварушыліся" (6); „вецер падхапіў яго немы крык" (7); „а вунь там відаць худы змучаны заплаканы твар Алесі" (7); „хмурныя гнеўныя зоркі" (48); „зоркі кінулі суровы погляд" (48); „сьпяваў ён доўгія, нудныя песьні, песьні нядолі" (Р. З.. 7) ды інш.[1]

Больш рэдкія выпадкі радасных пачуцьцяў, перажываных героямі апавяданьняў; можна адзначыць такія прыклады:

  1. Дзікі крык вырваўся сам проці волі Васіля („Апав.", 7); „беспрыменна падазрыцельны!-сказаў стражнік ціхім і працяжным голасам" (29); „вочкі былі поўны ціхіх думак" (44); „многа горкіх думак бушавала ў душы Тараса" (46); „глухая злосьць на праклятую гару падымалася у сэрцы людзей" (56); „Чаму (неба) не асушым нашы горкія сьлёзы? не супакоіш хворую душу і сэpцa" (P. 3. 4). "Мужыкі хадзілі з хмурнымі тварамі" (50); „такія нядобрыя думкі апанавалі цяпер Андрэя" (76); „ласьне чалавек ня мае права хоць на адну мінуту, сьветлую мінуму ў жудаснай імгле цёмнага жыцьця? (158): „Мы, далёка пакінуўшы за сабой вясну свайго жыцьця, часта сядзімо каля гнілога карыта растрэсеных думак і абманных надзей (195); „Усе гэтыя зыкі ішлі з глыбіны праўдзівай душы" (206); „прагнаць нядобрыя думкі" (229); „гapaчыя сьлёзы абмачылі яе" (232); „аб гэтым судзяць мудрыя і кемныя людзі (235) і г. д.