станоўкі характар, выражаючы сабой сьветлыя настроі ў прыродзе ці ў чалавеку — нейкая бяспрычынная радасьць і г. д.
Як спосабы стылю, такія выразы ствараюць атмосфэру эмоцыянальнай таямнічасьці і ў той-жа час зацікаўленасьці чытача, бо ў яго, дзякуючы гэтай інтрыгуючай сіле, часта незразумелай і таямнічай, зьяўляецца пэўная зацікаўленасьць да таго малюнку, што ён рысуе жаданьне давесьці агляд яго да канца, каб даведацца аб выніках уплыву гэтага надпрыроднага фактару. Цяпер адзначым выпадкі рознастайных выражэньняў для гэтага спосабу, галоўным чынам, пры дапамозе азначэньняў і эпітэтаў: „некая глухая трывога залезла ў душу Алесі“ (4); „абмылкаю нейкаю прышоў на сьвет гэты чалавек“ (лясьнічы) (б); „ён маліўся богу, едучы цераз гэтае страшнае месца“ (12); „скарэй-бы ад гэтага нячыстага месца“ (13); „нейкая цёмная сіла пазайздросьціла шчасьцю людзей“ (55); „каркалі крумкачы і наганялі нуду на душу людзей невядомым страхам палохалі сэрца“ (56); „страшны шум пайшоў па „мёртвым полю“ (57); „прайшоў страшны момант, і стала спакойна“ (57); „нейкая беспрычынная радасьць расхадзілася па ўсіх закутках яго цела“ (100); „нейкая сіла (ведама, нячыстая) не давала людзям спаць на гэтым месцы" (103) і г. д.[1].
Ёсьць некалькі прыкладаў, калі аўтар разуменьне аб таямнічай нябачнай сіле ўводзіць і ў вобразы сваіх параўнаньняў: вось такія выпадкі:
„Лапы то падымаліся, то апускаліся, як бы лавілі нявідзімага ворага, каторы не даваў спакою і запраўляў трасьціся, лес... („Апавяданьні“ , 3), „нічога не магло разглядзець вока адзінокага Васіля; усё роўна як нехта выкінуў яго непатрэбнага, беднага, у гэтую зяўру страшнай ночы" (6); „хацеў Юрка пабегчы, ног ня можа аддзерці ад зямлі, як-бы іх хто прымураваў" (Р. 3. 224).
Незалежна ад зазначанага спосабу, агульнага для ўсіх апавяданьняў аўтара, у стылі Я. Коласа, што ўжываецца ім пры выяўленьні ўнутраных
- ↑ „Ціхая скарга грымела ў небе страшным голосом бога" („Апавяд." 58); „і куды ты нясеш мяне", „няведомая дарога“ (P. З.. 3. 5). „Далёкае, невядомае сіняе неба!" (3); „сьпевы былі нейкія невясёлыя і яму стала маркотна (25). „Асабліва нешта страшнае і няпрыветнае прыгатаваў яму густы алешнік" (35); „былі мамэнты, калі ў Лукашову душу ўлівалася нейкая горасьць і туманіла яе" (43); „нейкі страх і трывога душыла яго" (58; „нейкая жуда ахапіла Андрэя" (62), „і было штось страшное ў гэтым нямым спакою лесу" (63); „Андрэй першы раз пачуў, што нейкая сьцяна вырасла ў гэту ноч між ім і Максімам" (68); "нейкі холад прабег па ўсім яго целе" (69); "у сярэдзіне ў яго нешта заныла" (74); „Андрэй быў павярнуўся, каб ісьці назад, але яго цягнула нейкая сіла да гэтай кучкі" (81); „ужо два тыдні, як над сялом павіс нейкі страх і трывога, чаканьне чагось страшнага і неадваротнага" (90); „ён (Тамаш) чуў, што нешта цяжка навалілася на яго плечы" (102); „ззаду за ім павінна быць нейкая грозная сіла, ад каторай і нясьлі яго непаслушныя ногі (127); „як-бы нейкая злая воля неадступна цягнулася за Іванам" (155): „і столькі ў іх (зыках) было... нейкай патайной жальбы" (206); „Юрку здавалася, што гэта ня хмарка, а нейкі сьвяты стаў нa небе і моліцца (215); "мяне сягоньня мама клікала да сябе.-сказаў з нейкаю таемнасьцю ў голасе Юрка" (230) і г. д.