Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жаваны ў слоўных сродках; таму ён часта і ўжывае такія эпітэты агульнага характару, як „стары", „малады" ды інш.

Прыклады эпітэтаў: „касматыя яловыя вяршыны трасьліся“ (3); „блішчасты месяц, як кружок залаты" (11); „гара высокая і прыткая" (16); „над белаю зямлёю зьвісьлі бясформеныя сівыя хмары" (42); „пакрыты чыстым настольнікам" (43); „Тарасавы сыны выбіралі цёмны куток" (іЬ.); „харошанькую зялёную, купчастую елачку паставілі каля стала“ (45); „з высокага пацямнелага неба блішчатыя зоранькі" (47); „пасядалі ў салях за шырокімі і доўгімі сталамі" (17); „могілкі, абкопаныя нявысокім пяшчаным валам" (50); „высокі, у палавіну чалавека, дубовы пень ясна выдзяляўся сярод дзеравяк і сьвяціў сваім сьветлажоўтым верхам і сьвежымі трэскамі вокал, а шырокая разложная верхавіна і адсечаныя сукі пазіралі так нявесела" (55); „ён прапаў у халодных і чорных ад змроку хвалях Нёмана" (29) і г. д.[1]

Што да другога спосабу, якім карыстаецца аўтар у данай галіне—параўнаньняў, дык яны ўвогуле маюць у сабе тыя-ж самыя ўласьцівасьці, што былі зазначаны ўжо раней. Аўтар ужывае гэтыя параўнаньні

  1. Белаваты дымок падымаўся" (43); „Маці паклапацілася напхаць мяккі сяньнік і прыгатаваць чыстую пасьцель" (44); „у полі шырокім ляжалі.. хаты" (48); „крывыя подпісы мужыкоў" (52); „Максім угледзеў маладую бярэзінку з абломанымі галінкамі" (55); „стаяў глухі шум старых хвой і ялін" (56); „высокія асіны і бярозы прылучалі зрэдку і свой голас" (56); „маладыя высокія елкі ўжо разгрнулі свае кашлатыя зялёныя лапы“ (56); „узьняў з-за плеч сваю старасьвецкую стрэльбу" (56); „закрыў зялёным мохам" (56); „старая вярба шумела" (59); „высокае, роўнае, выноснае, як точанае, яна (дрэва) здавалася, сумыслу тут вырасла" (59); „сьвяціліся вокны мужыцкіх хат чырвонымі і бледнаватымі плямкамі" (52); „жалобна шорхаў сухі завяўшы ліст" (68); „вострая сталь глыбока ўрэзалася ў маладое дрэва" (63); «чорная карова... і чырвоны конік уставіліся пільна" (73); «Андрэй... упаў... на халодную і мокрую зямлю“ (18); „расьцілалася поле, голае, пустое, абабранае" (85); „стаялі парыжэлыя стагі" (85); „былі даўней шырокія рэкі“ (88); (конік) „выгінаў сваю худую шыю з курчатаю грывай і борзда драбязіў таўставатымі ножкамі" (91); „старым касьцям куды лепш было-б ляжаць" (97); „начлежнікі выбіралі высокі, сухі груд“ (99); „за лугам чуць-чуць выступала сваім чорным абрысам зубатая палоска яловага лесу, а над ім мігацелі чырвоныя стужкі трывожных зарніц“ (100); „гэтыя тоўстыя вязы казалі яму" (Сьцяпану) (111); „Далёкая цёмная палоска лесу абвязалася наміткаю сіняватай смагі" (126); „зьвярнуў з шырокай дарогі" (146); «прасунулася маленькая, чорная, жвавая жывёлка“ (167); „афарбаваным пад бурачны квас“ (188); „выбілася з зямлі тоненькая чырвонаватая травінка" (204); „з яшчэ болей тоненькіх зялёных нітачак-травінак" (204); „маладая расьлінка стаяла" (205); „стары лес закрываў яе" (ib.); „ніхто не замячаў маладой травінкі" (205); „маленькая хвойка ня ведала" 1206); „хвойка... была ўжо даволі высокім дрэвам з купчастаю верхавінаю" (207); „узгорачак жаўцеў сваім чысьценькім пясочкам" (214); „цэрква весела выглядае сваімі высокімі вежамі з зялёнага вянку стройных ліпак і купчастых бярэзін“... (214); „ён пазіраў на зялёныя пагоркі, на маладыя ўсходы ярыны" (215); „выбраўшы высокую старую хвою“ (216); „неба над ім было зацягнута чорнымі ўгары, купчастымі з чырвонымі краямі хмарамі", „Зьнізу гэта чорная хмара падпіралася чырвонымі вялізарнымі слупамі (224); „над яго магілкаю стаіць высокі крыж" (232). „Вецер.. асушаў роску з зялёнага лісьця яго" (235) і г. д.